Культура77

Чалы пайшоў у Браму Балдура. Гэтую гульню фанаты чакалі амаль 20 гадоў

Беларускі эканаміст і палітычны аглядальнік Сяргей Чалы запосціў ва ўласным інстаграме скрыншот са Steam з усталяванай гульнёй Baldur’s Gate 3, суправадзіўшы яго кароткім допісам: «Бывайце». 

Сюжэт усёй серыі заснаваны на папулярнай настольнай ролевай гульні Dungeons & Dragons (Падзямеллі і Цмокі), дзеянне якой адбываецца ў адным з найбольш вядомых выдуманых гульнявых сусветаў — Забытых Каралеўствах (Forgotten Realms). 

Гэтая серыя камп'ютарных гульняў, першая частка якой выйшла яшчэ ў 1998 годзе, адносіцца да так званых партыйных ролевых гульняў (RPG), дзе вы бераце на сябе кіраванне не адным персанажам, а цэлай камандай. У адрозненне ад большасці падобных гульняў, вы стваралі толькі аднаго свайго пратаганіста, а далей па сваім шляху набіралі каманду сваёй мары, знаходзячы новых спадарожнікаў у самых розных лакацыях і пры самых розных абставінах. Менавіта гэты фактар штурхаў гульцоў да даследавання гульнявога свету, што стала галоўнай фішкай Baldur's Gate. 

Тут, у адрозненне ад многіх прымітыўных тагачасных ролевых гульняў, вы былі занятыя не мацаваннем сябе і сваіх спадарожнікаў, а менавіта падборам ідэальна збалансаванай каманды. Гэта было няпроста, бо героі былі раскіданыя па ўсім свеце, а на вашым шляху вам магло не трапляцца персанажаў неабходнай для вашага атрада спецыялізацыі. Даводзіла браць хоць каго, каб выжыць у небяспечным выдуманым свеце. Акрамя таго, большасць кампаньёнаў мела сваю ўласную гісторыю, якая штурхала атрад да новых прыгодаў, вырашаючы праблемы мінулага сваіх кампаньёнаў. 

Гульнявы экран першай часткі Baldur's Gate у хуткім часе пасля пачатку гульні.

Размовы паміж сябрамі каманды і тое, як вы паводзілі сябе ў грамадстве, уплывала на развіццё вашых узаемаадносін. У залежнасці ад светапогляду, вашыя кампаньёны могуць ухваляць або не ўхваляць вашы дзеянні. Часам яны нават могуць увязвацца ў вашыя дыялогі з негульнявымі персанажамі (NPC) і ўплываць на іх вынік. У вас магло здарыцца бурлівае каханне, разгарэцца канфлікт паміж персанажамі з супрацьлеглымі поглядамі або нават пачацца разня паміж кампаньёнамі, якая моцна аслабіла б вашу каманду.

Пры гэтым атрад не мог расці бясконца, акрамя пратаганіста ў ім магло быць яшчэ пяцёра кампаньёнаў, праз што ўзнікалі маральныя дылемы, каго выгнаць, каб прыняць новага персанажа з добрымі ўменнямі, або проста праігнараваць і гуляць персанажамі, да якіх вы ўжо прыкіпелі душой. Бо з выгнаным персанажам маглі сысці ягоная каханая або найлепшы сябар. Так што даводзілася выбіраць паміж баявой эфектыўнасцю каманды і яе маральным адзінствам.

Распрацоўшчыкі ўзнавілі ў гульні толькі невялікую частку свету Забытых Каралеўстваў, ад Брамы Балдура да паселішча Нашкель, але дэталёва прапрацавалі яе. За кошт разнастайных падзей і дыялогаў гулец адчуваў, што знаходзіцца ў вялізным па маштабах свеце, дзе сваімі рашэннямі ўплывае на лёсавызначальныя падзеі. Шмат у чым глыбіня гульні тлумачыцца тым, што яна абапіралася на добра распрацаваны сусвет настольнай гульні, вядомай з сярэдзіны 1970-х гадоў, а не стварала на каленцы свой уласны і не звяртала да літаратурных сусветаў, якія жорстка абмежаваныя бачаннем аўтара і фанатаў. 

Baldur's Gate II

У гэтым усім Baldur’s Gate была перадавой гульнёй у сваім жанры, што забяспечыла ёй славу культавай. Яе працяг, Baldur's Gate II, атрымаў найвышэйшыя ацэнкі прэсы, яе хвалілі за захапляльны геймплэй, цудоўную графіку і якасную агучку гульні. У 2001 годзе выйшаў дадатак да яе Трон Баала (Throne of Bhaal), на якім гісторыя серыі фактычна скончылася.

Распрацоўшчыкі гульні BioWare працягнулі працу над партыйнымі ролевымі гульнямі: у тым жа свеце Забытых Каралеўстваў у 2002 годзе выйшла досыць паспяховая Neverwinter Nights («Ночы Нэвэрвінтэра»), якая перарасла ў серыю. Пасля запусцілі серыю Dragon Age (Век Цмока) па ўласна распрацаваным свеце Тэдаса. Але ўсе яны фактычна развівалі асновы, закладзеныя ў Baldur's Gate (якую фанаты ласкава называюць «Балдой»), прыносячы мала чаго новага.

Фанаты чакалі працягу любімай серыі амаль 20 гадоў, але спадзяванняў на тое асабліва не было. Дапамог крызіс у жанры: як і ў кінематографе, многія кампаніі звяртаюцца да ўжо даўно павераных часам сусветаў і гісторый, выдаючы за апошнія гады ўсё больш рэмейкаў і працягаў твораў мінулых дзесяцігоддзяў. Баючыся страціць грошы на няўдалым новым праекце, распрацоўшчыкі робяць акцэнт на настальгічных пачуццяў тых людзей, якія ў канцы 1990-х — пачатку 2000-х самі былі дзецьмі, падлеткамі або маладымі людзьмі. Сяргею Чаламу ў той час было ўжо каля 30 гадоў і ён мог сабе дазволіць праводзіць доўгія гадзіны, з захапленнем гуляючы ў тагачасную «Балду». Таму не дзіва, што знаёмая назва новай гульні абудзіла ў сур’ёзным беларускім эксперце цёплыя пачуцці і вымусіла з галавой ізноў пагрузіцца ў свет Забытых Каралеўстваў. 

Васьміногападобныя «пажыральнікі розуму» ілітыды галоўныя антаганісты новай гульні серыі. Кадр з трэйлера

Але трэцяя частка гульні распрацоўвалася ўжо зусім іншай студыяй, Larian Studios, і не працягвае прыгоды дзіцяці Баала папярэдняй часткі. У новай частцы на першы план выходзяць ілітыды, злавесныя васьміногападобныя істоты, празваныя «пажыральнікамі розуму» і надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі. Яны перамяшчаюцца на лятучых караблях і размнажаюцца, адкладваючы ў целы іншых разумных істот сваіх лічынак. Пратаганіст, за якога нам давядзецца гуляць, будзе адной з такіх ахвяр ілітыдаў, і будзе спрабаваць пазбавіцца ад лічынкі, якая патроху раз’ядае яму мозг, але пры гэтым дае ўнікальныя тэлепатычныя здольнасці.

Распрацоўшчыкі паспелі на прэзентацыі гульні шакаваць публіку сцэнай сэксу маладога эльфа з мядзведзем, дакладней з друідам у абліччы мядзведзя, за якога можа сыграць гулец. Гэта спарадзіла мноства мемаў у гульнявым асяроддзі. 

Бой у Baldur’s Gate 3.

Ці зможа гэтая гульня стаць новай вяхой у развіцці жанру, або проста застанецца толькі адной з у шэрагу падобных, пакажа час. Крытыкі пакуль не спяшаюцца даваць сваіх ацэнак, рэліз якой адбыўся толькі 3 жніўня. Але некаторыя рэцэнзенты пасля 30 гадзін гульні, усё ж выказаліся наконт гульні. Аўтары партала ZTGD ацанілі гульню ў 9,5 балаў з 10, назваўшы праект шэдэўрам. Выданне We Got This Covered назвала яе новым залатым стандартам ролевага жанру і паставіла ёй 4,5 балы з 5.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Sid
    05.08.2023
    Ну беларусаў палавымі зносінамі з "мядзведзем"-пярэваратнем не шакуеш, знашаемся з ім апошнія 200 гадоў
  • Чалому
    05.08.2023
    За какие деньги?
  • Анти-Чалый
    05.08.2023
    Он уже давно не экономист и никакой не политической обозреватель. Подрабатывает чем может, то друг Ивашкевич даст подработку, то компьютерные игры рекламирует

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць