Спорт11

Матч Лігі чэмпіёнаў перанеслі з-за гібелі заўзятара. Ён загінуў у жорсткай бойцы

Матч 3-га раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў паміж афінскім АЕКам і заграбскім «Дынама» перанесены на іншую дату. Ён меўся адбыцца сёння, але УЕФА перанесла яго.

Месца гібелі фаната. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Учора ўвечары ў Афінах адбылася бойка паміж фанатамі гэтых камандаў. Група з прыкладна 150—200 заўзятараў «Дынама» прыбыла ў сталіцу Грэцыі, парушыўшы забарону, уведзеную для прыезджых з Харватыі з-за боязі менавіта такіх сутыкненняў, піша Sports.ru.

Паліцыя ўстанавіла схаванае назіранне за харвацкімі фанатамі, але згубіла іх след, калі яны выйшлі з аўтобусаў і працягнулі рухацца на цягніку і аўтамабілях. Сутычка фанатаў адбылася каля стадыёна «Арэна».

У выніку бойкі загінуў грэцкі заўзятар. Чатыром грэкам і чатыром харватам таксама была аказаная медыцынская дапамога ў сувязі з рознымі траўмамі, паліцыя затрымала 96 чалавек.

Цікава, што фанаты іншага афінскага клуба «Панатынаікоса» ўдзельнічалі ў бойцы на баку заўзятараў «Дынама».

АЕК у сваёй заяве ўсклаў адказнасць за інцыдэнт на «Дынама» і грэцкую паліцыю.

Каментары1

  • друк
    08.08.2023
    [Рэд. выдалена]

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай11

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

Былога памежніка судзяць за «здраду дзяржаве». Пагражае да 15 гадоў

Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь акупаваная дыктатурай і Расіяй8

Работнікі «Беларуськалія» прабягуць 17 паверхаў з мяшкамі з соллю вагой у 16 кілаграмаў5

Завочна будуць судзіць блогера Сяргея Бяспалава. Яму налічылі 30 мільёнаў рублёў шкоды дзяржаве

У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон2

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай11

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць