Грамадства33

«Знайшлі ў яго ці то нататкі, ці то вершы. З ім пачалі весці працу». На мінулым тыдні ў Печах застрэліўся салдат — Флагшток

Самагубства здзейсніў салдат тэрміновай службы 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра ў Печах Барысаўскага раёна. Гомельскаму выданню «Флагшток» удалося паразмаўляць з адным з салдатаў, якія праходзяць службу ў гэтай вайсковай частцы.

Фота: Радыё Свабода

Хлопец, паводле звестак выдання, застрэліўся ў ноч з 3 на 4 жніўня.

«Са стрэльбаў вынес нейкі спецыфічны патрон, галавы ў яго не засталося. Кажуць, ён не хацеў у войска. Адмазваўся. Але забралі. Нядаўна знайшлі ў яго ці то нататкі, ці то вершы. З ім пачалі весці працу. За яго ўзяўся галоўны ідэолаг. І пасля гэтага хлопец застрэліўся», — цытуе словы салдата «Флагшток».

Прэс-служба Мінабароны пра здарэнне не паведамляла.

Паводле звестак тэлеграм-канала «МотолькоПомогі», загінулага звалі Ілля.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», імаверна, гаворка ідзе пра 307-ю школу ў Печах.

«Ідэолаг Пячэннік», пра якога згадвае крыніца «Флагштока», — гэта падпалкоўнік Дзмітрый Пячэннік, намеснік начальніка школы па ідэалогіі. Але «Наша Ніва» не мае інфармацыі, ці сапраўды ён займаўся салдатам, які загінуў.

У гэтай жа школе ўвосень 2021-га застрэліўся жаўнер. А летась у аднаго з курсантаў знайшлі перадсмяротную запіску. Тады гэта прадухілілі.

Каментары3

  • Беларус
    10.08.2023
    Сукі чырвоныя, сукі маскоўскія
    За ўсэ адкажаце
  • гоблен
    10.08.2023
    Главное - найти виноватого!
    А ещё в ходе расследования не выйти на себя.
    Известное дело: сержанты и деды там одни злые моццкали. И они нещадно гнобят нашчадкаў былінных літвінаў, ага. Дураки так и тянуцо к упрощению. Дураки они такие по обе стороны баррикад)
  • "Долг" армии надо отменять .
    14.08.2023
    Только те, кто желает должны служить. Записать в конституцию о несуществовании некоего "долга". Хотите служить - да пожалуйста. Не хотите - идите занимайтесь своими делами.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць