Свет1616

У Іране паліцыя нораваў зноў збіла дзяўчыну за невыкананне дрэс-кода. Яна ў коме

16-гадовая іранка Арміта Гераванд трапіла ў кому ў выніку цяжкіх траўмаў, атрыманых пасля таго, як паліцыя нораваў затрымала яе на станцыі Тэгеранскага метро за невыкананне ісламскага дрэс-кода, піша Бі-бі-сі.

Паводле звестак незалежнай праваабарончай арганізацыі Hengaw, інцыдэнт у метро адбыўся ў нядзелю 3 кастрычніка. Прадстаўнікі ўладаў спынілі дзяўчыну на платформе і запатрабавалі, каб яна пакрыла галаву. Калі дзяўчына адмовілася, яны ўжылі да яе грубую сілу. Скончылася гэта тым, што Арміту даставілі ў найбліжэйшы вайсковы шпіталь.

Улады катэгарычна адмаўляюць, што траўмы былі нанесеныя супрацоўнікамі паліцыі, але актывісты Hengaw на гэтым настойваюць.

Агенцтва Reuters паведамляе, што на кадрах з камер CCTV відаць, як Арміта ідзе да цягніка, які пад'ехаў да платформы, у суправаджэнні дзвюх сябровак. Інцыдэнт з паліцыяй адбыўся перад тым, як яны збіраліся ўвайсці ў вагон. Галава была непакрытая толькі ў яе.

На кадрах CCTV відаць, як пасажыры адцягваюць ад дзвярэй вагона цела дзяўчыны, з чаго можна зрабіць выснову, што яна страціла прытомнасць вельмі хутка. Праваабаронцы апублікавалі фота дзяўчыны ў несвядомым стане на бальнічным ложку.

«Мы ўважліва сочым за гэтай справай, дзяўчына ў коме ў аддзяленні рэанімацыі, яе сваякі кажуць, што ў шпіталі шмат людзей у цывільным», — распавёў журналістам агенцтва Reuters адзін з іранскіх актывістаў на ўмовах ананімнасці. Іншы актывіст паведаміў, што ўлады забаранілі бацькам дзяўчыны публікаваць яе фатаграфіі ў сацсетках і размаўляць з праваабаронцамі.

Справа Арміты Гераванд можа выклікаць велізарны грамадскі рэзананс, як гэта было ў 2022 годзе, калі пры падобных абставінах ад рук паліцыі нораваў загінула 22-гадовая Махса Аміні. Махса была затрыманая на вуліцы Тэгерана ў верасні мінулага года за тое, што яе хустка спаўзла на патыліцу. Яе даставілі ў пастарунак, дзе яна была збітая, у коме трапіла ў бальніцу і неўзабаве памерла. Яе смерць справакавала масавыя пратэсты, якія працягваліся некалькі месяцаў. Паводле сярэдніх ацэнак, у сутыкненнях з паліцыяй тады загінулі больш за пяцьсот чалавек.

Каментары16

  • mikola
    04.10.2023
    Idyioty. Var*jacka  dzika Kraina.
  • Шаша
    04.10.2023
    mikola, я дзе ваш улюбёны каментар: “malajcy, dobra prydumali”?
  • Подболотник
    04.10.2023
    Вы не обратили внимание, что эту всю дичь как правило творят во имя добра, религии и духовных ценностей?

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць