Цяпер чакаюць афіцыйнага пацвярджэння ад Крамля наконт візіту Махмуда Абаса.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/abas231010-5fxxz.jpg.webp)
Махмуд Абас. Фота: Wikimedia Commons
Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас прыедзе ў Маскву, паведаміў РБК пасол Палесціны ў Расіі Абдэль Хафіз Нафаль.
«Мы чакаем афіцыйнай заявы ад Крамля, ад расійскага боку аб тым, калі адбудзецца візіт. Дасягнута дамоўленасць, што спадар Абас прыедзе сюды, у Маскву», — сказаў ён.
Махмуд Абас кіруе Палесцінай з 2013 года.
Каментары