Стала вядома, наколькі павялічыцца камуналка ў Мінску ў наступным годзе
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова, якая вызначае тарыфы жыллёва-камунальных паслуг для Мінска на 2024 год. Усе пазіцыі вырастуць больш чым на 10%.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/85_20230129_zam_7728_nn-qgvsw.jpg.webp)
Самая важная пазіцыя — ацяпленне і гарачая вада — вырасце адразу на 18 рублёў і складзе 156,58 рубля за 1 Гкал.
Кошт халоднай вады павялічыцца да 1,4799 рубля, у 2023 годзе было 1,2479.
За абслугоўванне жылога дома трэба будзе заплаціць 0,19 рубля за «квадрат», а паслугі ліфта абыдуцца ў 0,08 рубля за квадратны метр сваёй кватэры. Плата за кубаметр адведзеных сцёкаў у каналізацыю спынілася таксама на адзнацы 0,08 рубля.
З'явіліся расцэнкі і для таварыстваў уласнікаў жылля. Яны павялічыліся ў межах 10-15%.
Каментары