55 чалавек зграбаюць лісце на вуліцы Радыяльнай у Мінску ФОТАФАКТ
Чытач Reform.by сёння раніцай стаў сведкам незвычайнай актыўнасці на вуліцы Радыяльнай у Мінску і сфатаграфаваў гэтае відовішча.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/liscie231031-vk5bu.jpg.webp)
Фота: Reform.by
На фота мінімум 55 мужчын і жанчын, апранутых у рабочую форму, зграбаюць апалае лісце ў купкі на кароткім участку вуліцы. Мяркуючы па кадры, не ўсім хапіла лістоты і многія назіраюць за працай калег.
«Думаю, проста сёй-той павінен праехаць па Радыяльнай», — выказаў меркаванне чытач.
Каментары