Вайна22

У Мінабароны Украіны абверглі чуткі пра звальненне трох камандуючых УСУ

«Усе працуюць у штатным рэжыме, рашэнні абмяркоўваюцца ў каардынацыі з Генштабам», — заяўляюць у Мінабароны.

Аляксандр Тарнаўскі, Сяргей Наеў, Таццяна Асташчанка. Калаж: «Украінская праўда»

У Мінабароны Украіны абверглі ўчорашнюю інфармацыю пра звальненне трох камандуючых Узброенымі сіламі Украіны.

«Адказ на ўсе запісы ад СМІ: Міністэрства абароны не каментуе чуткі або неправераную інфармацыю. Усе працуюць у штатным рэжыме, рашэнні абмяркоўваюцца ў каардынацыі з Генштабам. Інфармацыя, апублікаваная шэрагам СМІ, не адпавядае рэчаіснасці. Трымайцеся, калі ласка, інфармацыйнай гігіены», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны ў фэйсбуку.

Учора «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што міністр абароны Рустэм Умераў рыхтуе дакументы на звальненне камандуючага медыцынскіх сіл УСУ Таццяны Асташчанкі, камандуючага аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў «Таўрыя» Аляксандра Тарнаўскага і камандуючага Аб'яднаных сіл Узброеных сіл Украіны Сяргея Наева.

Паводле УП, на звальненні Асташчанкі настойвалі парамедыкі і валанцёры, якія займаюцца медыцынскім забеспячэннем Сіл абароны.

Аб прычынах звальнення Тарнаўскага, які ўзначальвае адзін з кірункаў Украінскага контрнаступу, не паведамлялася. Тое самае тычылася і Сяргея Наева, прычым, паводле «Украінскай праўды», ён можа стаць адным з галоўных фігурантаў справы, якая тычыцца абароны Херсоншчыны ў 2022 годзе.

Каментары2

  • РЛБ
    14.11.2023
    Жена убитого боевика ВСУ рассказывает о коррупции начальства одной бригады ВСУ.
    – От 30 до 70 тысяч гривен за невыход на боевое задание – 20 тысяч за 10-дневный отпуск – 10 тысяч гривен - эвакуация с поля боя (хочешь жить - плати им, так говорят) – 750 до 1000 гривен - один магазин автомата. Также она рассказывает, что гуманитарную помощь предназначенную военным активно разворовывают.
    Можно было бы подумать, что это видео антиукраинский вброс, но - нет. Комментарии хозлов явно говорят, что о «расценках» в ВСУ знают все.

    https://politikus.info/events/157087-zhena-ubitogo-boevika-vsu-rasskazyvaet-o-korrupcii.html


  • Види
    14.11.2023
    РЛБ, очередной вброс, прям слово в слово взятый из рашистских пабликов. Да и ссылка на кремлевскую инфопомойку (регистрация домена говорит о многом), да и статьи там все в стиле раша тудэй и кремлевской пропаганды с комментариями из ботофермы. Никакого креатива. Так что, кремлебот, ты хотя бы не палился так явно. На кого рассчитан твой гнилой вброс? Если только на одурманенных, они и не такое схавают. А в последнем абзаце твоего коммента, так и смердит рашизмом, но ты этого даже и не заметил, т.к. привык жить в таком стойле.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць