Спорт77

Літоўцы не хочуць прымаць футбольную зборную Беларусі ў сваёй краіне

Усё ідзе да таго, што абодва сакавіцкія матчы Беларусь — Літва за права застацца ў дывізіёне «С» футбольнай Лігі нацый пройдуць на нейтральнай тэрыторыі, а не ў Вільні ці Коўне.

Зборныя Беларусі і Літвы ўжо гулялі ў дывізіёне C Лігі нацый увосень 2020 года. У Вільні была нічыя — 2:2, а ў Мінску беларусы перамаглі 2:0. Фота: БелТА.

Хутчэй за ўсё, каманды Карласа Алоса і Эдгараса Янкаўскаса згуляюць у Венгрыі, якая стала ўжо амаль роднай для беларускіх футбалістаў, піша Bysport.

«Нядаўна я размаўляў з генеральным сакратаром Беларускай федэрацыі футбола наконт гэтай сітуацыі. Сёлета яны згулялі адзін матч у Сербіі, а астатнія — у Венгрыі. Пакуль яснасці яшчэ няма. Калі гэта Венгрыя, то матч у адказ, імаверна, таксама будзе згуляны там, каб зэканоміць сродкі», — сказаў кіраўнік Літоўскай федэрацыі футбола Эдгарас Станкявічус.

«У любым выпадку, на наступным тыдні я еду ва УЕФА, на цырымонію лёсавання Еўра-2024 (адбудзецца 2 снежня — НН). Мы пагаворым пра агульнае становішча беларусаў. Наша пазіцыя не мяняецца: мы хочам любой цаной пазбегнуць гэтага матча», — сказаў ён.

Зборныя Беларусі і Літвы гулялі ў сезоне-2022 Лігі нацый у дывізіёне С (А — самы моцны дывізіён, С — паміж сярэднім і слабым, D — самы слабы).

Абедзве каманды занялі ў сваіх групах апошнія месцы і зараз павінны выявіць, хто захавае месца ў дывізіёне С, а хто апусціцца ў дывізіён D да кволых Андоры, Гібралтара, Ліхтэнштэйна і Сан-Марына.

Першы матч паміж Літвой і Беларуссю меўся адбыцца 24 сакавіка 2024 года ў Літве.

Каментары7

  • не такі як ёсць
    27.11.2023
    Чаму наогул не адмовіцца гуляць з убогімі?
  • Антон
    27.11.2023
    Да здравствует Литва, великая футбольная держава!
  • Alka
    27.11.2023
    На дзень Волі матч можна і згуляць. Увесь стадыён у Пагоні

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць