Свет77

Аляксей Навальны знік у калоніі

Паплечнікі расійскага апазіцыянера, які адбывае 19-гадовы тэрмін у калоніі строгага рэжыму ва Уладзімірскай вобласці, цягам шасці дзён не маглі атрымаць інфармацыю пра яго. У панядзелак у калоніі нарэшце заявілі, што зняволенага Навальнага ў іх больш няма, але дзе ён — не сказалі, піша Бі-бі-сі.

Аляксей Навальны. Фота: Contributor / Getty Images

«Толькі што да адваката выйшлі з ПК-6 Мелехава і сказалі, што зняволены Навальны ў іх больш не лічыцца. Куды яго перавялі, казаць адмаўляюцца», — напісала ў сацсетцы Х (былы Twitter) прэс-сакратарка Аляксея Навальнага Кіра Ярмыш.

Паплечнік палітыка Іван Жданаў сцвярджае, што адвакаты Навальнага не знайшлі яго і ў ВК-7 — адзінай калоніі асобага рэжыму ва Уладзімірскай вобласці.

«Гэта значыць, ён можа быць дзе заўгодна. Што горш за ўсё — можа некалькі тыдняў быць на этапе», — дадаў іншы паплечнік апазіцыянера Леанід Волкаў.

Панядзелак стаў ужо шостым днём з тых часоў, як члены каманды Навальнага страцілі магчымасць атрымліваць інфармацыю пра тое, дзе ён і што з ім.

11 снежня апазіцыянера павінны былі падключыць па відэасувязі да пасяджэння суда па яго пазовах да калоніі, аднак гэтага зноў не адбылося. Са слоў паплечнікаў палітыка, у адміністрацыі калоніі сцвярджаюць, што з 7 снежня не могуць паправіць электрычнасць.

На жаль, у Беларусі адвакаты і родныя не ведаюць пра палітычных вязняў куды большы тэрмін. Пра Міколу Статкевіча нічога не вядома з лютага 2023 года, пра Віктара Бабарыку з канца красавіка, пра Сяргея Ціханоўскага з пачатку ліпеня. І гэта далёка не поўны спіс.

Каментары7

  • Андрусь
    12.12.2023
    Як жы любяць пічкаць нас расійскім парадкам дня. Іхнія палітвязні з турмаў інтэр'ю раздаюць, у іх там прэс-сакратаркі працуюць, тыдзень не чуваць - і гэта катастрофа, самае горшае - што этапаваць доўга будуць. У нас самае горшае, што чалавека ўжо няма.  
    Як той казаў, адчуйце розніцу. 
  • гоблен
    12.12.2023
    Андрюша, не гоните порожняка, пожалуйста. В "их" повестку входит и отравление "Новичком". Расскажите мне, какого белорусского политика отравили спецслужбы? "Тыдзень не чуваць", млять. :) Когда человек из Шарите в Германии летит умирать в застенках, значит, у человека стержень бойца. А когда безяичные с бодрой песней Разбуры турмы муры ходят вокруг Окрестина крестовыми ходами и бояцо пёр*уть, так это бунт на коленях, это про рабов. Як той казаў, адчуйце розніцу 😎
  • гоблен
    12.12.2023
    "...схамае горшае - што этапаваць доўга будуць..."

    Idyiot © 🤦

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць