Свет

У Аргенціне дэвальвуюць афіцыйны курс песа больш чым удвая

Улады Аргенціны дэвальвуюць афіцыйны курс да 800 песа за даляр. Да дэвальвацыі за $1 па афіцыйным курсе давалі каля 365 песа. Але рэальны курс — 1100 песа за даляр.

21 лютага курс песа да асноўных валют (рэал — грашовая адзінка Бразіліі) быў такі. За тры тыдні песа яшчэ больш дэвальваваўся. Фота: Natacha Pisarenko / AP

Міністр эканомікі Луіс Капута ў тэлезвароце заявіў, што дэвальвацыя будзе балючай у кароткатэрміновай перспектыве, але неабходна для скарачэння бюджэтнага дэфіцыту і зніжэння трохзначнай інфляцыі: «Мэта ў тым, каб проста пазбегнуць катастрофы і вярнуць эканоміку ў патрэбнае рэчышча», піша РБК

У Аргенціне дзейнічаюць валютныя абмежаванні, з-за чаго дзяржавай адначасова фіксуецца некалькі курсаў песа для розных катэгорый карыстальнікаў і паміж сабой гэтыя курсы моцна адрозніваюцца.

Рэальны курс даляра на чорным рынку — 1100 песа.

У нядзелю адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта Хаўера Мілея. Падчас яе Мілей заявіў, што краіну чакаюць жорсткія меры эканоміі.

«На жаль, я павінен вам зноў сказаць: грошай няма. Галоўнае — у захадаў эканоміі няма альтэрнатывы і няма альтэрнатывы шокавай тэрапіі. Мы ведаем, што ў кароткай перспектыве сітуацыя пагоршыцца. Але потым мы ўбачым плён нашых намаганняў», — заявіў ён.

Каментары

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху падарыў Трампу два пейджары2

Запрацаваў маркетплэйс для беларускіх тавараў — на роднай мове1

У Магілёве чалавек павіс на балконе, ратуючыся ад пажару

Гэты студзень быў самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»21

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай38

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны6

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць