Ціханоўская зарэгістравала фонд на імя асуджанага філосафа Уладзіміра Мацкевіча? Канечне, фэйк
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася інфармацыя аб тым, што Абʼяднаны пераходны кабінет зарэгістраваў нейкі фонд на імя Мацкевіча. Аднак лукашэнкаўскія прапагандысты не звярнулі ўвагі (ці не захацелі) на імя.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/mackievi231018-deiia.jpg.webp)
Лукашэнкаўскія прапагандысты хваляцца тым, што раскрылі «чарговую афёру» Абʼяднанага пераходнага кабінета. У красавіку 2023 года Кабінет зарэгістраваў аднайменны фонд. Як вынікае з базы даных, скрын якога прыводзяць прапагандысты, старшынёй праўлення фонду зʼяўляецца Валер Мацкевіч — кіраўнік апарату Абʼяднанага пераходнага кабінета.
![Фонд "Аб'яднаны пераходны кабінет" Фонд " United Transitional Cabinet FoundationОбъединённый переходный кабинет"](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/-1zzl6.jpg.webp)
Як мы раней пісалі, Валерыю 40 гадоў. Ён з Бабруйска, дзе яшчэ ў канцы 1990-х стварыў філію «Маладога фронту». У 2012 годзе адышоў ад палітыкі і заняўся прадпрымальніцтвам. У 2020-м далучыўся да выбарчага штабу Валерыя Цапкалы. А ўвосень таго ж года з'ехаў з Беларусі.
![Валерый Мацкеівч Валерий Мацкевич Valery Matskevich](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/stock/mackievich_valer-23xx9.jpg.webp)
Але прапагандысты не сталі высвятляць, пра якога Мацкевіча ідзе гаворка. Замест гэтага яны заявілі:
«Ціханоўская зарэгала чарговы фонд на Валерыя Мацкевіча. Так, таго самага «філёзяфа», які сядзіць на нарах з 2021 года за беспарадкі і кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».
![Фонд "Аб'яднаны пераходны кабінет" Фонд " United Transitional Cabinet FoundationОбъединённый переходный кабинет"](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/2-m2jrb.jpg.webp)
Сапраўды, філосаф і грамадска-палітычны дзеяч Мацкевіч у жніўні 2021 года быў арыштаваны КДБ, а ў чэрвені 2022 года асуджаны да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Але яго імя Уладзімір. Зразумела, што Уладзімір Мацкевіч не мае ніякага дачынення да заснаванага фонду.
Чытайце яшчэ:
Фэйкамёт Прыдыбайла страляе халастымі — рэпосціць «голую вечарынку ў штабе БНФ»
Фэйкавыя акаўнты ад імя Офіса Ціханоўскай збіраюць даныя беларусаў нібыта для новых пашпартоў
Каментары