З пачатку эскалацыі палесціна-ізраільскага канфлікту пачасціліся напады на амерыканскія вайсковыя базы ў Сірыі і Іраку з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/khamenei_ap231010-diigw.jpg.webp)
Кіраўнік і духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі распарадзіўся пазбягаць прамога вайсковага канфлікту з ЗША на фоне абвастрэння стасункаў з Вашынгтонам, паведамляе газета New York Times.
З пачатку эскалацыі палесціна-ізраільскага канфлікту пачасціліся напады на амерыканскія вайсковыя базы ў Сірыі і Іраку з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў.
Шыіцкія фарміраванні заявілі, што павялічаць колькасць узброеных аперацый з-за таго, што Вашынгтон працягвае аказанне ваеннай дапамогі Ізраілю.
Так, у мінулую нядзелю была здзейсненая атака дронамі на амерыканскую базу, якая размешчана на паўночным усходзе Іарданіі. У выніку загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў, 40 атрымалі раненні.
Каментары