На фоне чутак пра хваробу Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Пуціна. Развеяць чуткі яму гэта не дапамагло
Рамзан Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Уладзіміра Пуціна ў Маскве. Яму было відавочна цяжка. Зняць вопратку яму дапамагалі адразу два чалавекі.
РБК апублікавала таксама фота з Кадыравым, якое павінна было, верагодна, паказаць падтрымку кіраўніка Чачні ад яго паплечнікаў, але выглядае так, нібыта Кадыраў сам не можа стаяць.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_05/-dwo3o.jpg.webp)
«Я лічу, што трэба больш актыўна нападаць, біць трэба жорстка, пакуль ёсць час. У гэтым месяцы трэба забіраць бліжэйшую тэрыторыю. Абавязкова трэба Адэсу, Харкаў забраць. Потым пасадзіць гэтага Зяленскага і прымусіць яго падпісаць усе паперы, якія неабходныя для Расіі, для бяспекі нашай дзяржавы, грамадзян, расейскамоўнага насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі Украіны», — цытуе аптымістычную заяву Рамзана Кадырава РБК.
Кадыраў адсутнічаў на пасланні Пуціна Федэральнаму сходу ў канцы лютага.
«Новая газета Еўропа» апублікавала расследаванне пра сурʼёзную хваробу Кадырава. Паводле выдання, «стан здароўя 47-гадовага Рамзана Кадырава не пакідае надзей на яго вылячэнне».
Каментары