Паранены каля беларускай мяжы польскі салдат у коме. Вырашаюць, ці адключаць яго ад сістэм жыццезабеспячэння
Памежніка паранілі нажом мігранты, якія спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/plot231216-upv55.jpg.webp)
Фота: Straž graniczna
Паранены на мінулым тыдні каля беларускай мяжы польскі салдат знаходзіўся ў стане клінічнай смерці. Пра гэта неафіцыйна паведамілі карэспандэнту RMF FM.
Жаўнера паранілі нажом мігранты, якія спрабавалі трапіць у Польшчу. Здарэнне мела месца 28 траўня ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Пацярпелага спачатку завезлі ў Гайнаўскі шпіталь, а пазней транспартавалі ў Варшаву.
Рашэнне аб далейшым лячэнні і працягу жыццезабеспячэння цяпер з'яўляюцца прадметам абмеркавання паміж лекарамі і блізкімі.
Каментары