Грамадства

У Польшчы затрымалі беларуса, які арганізаваў нелегальны прыезд у краіну 2 тысячам мігрантаў. Яму пагражае 15 гадоў

У Польшчы затрымалі 26-гадовага беларуса, які арганізаваў бізнэс па продажы грамадзянам Беларусі і Украіны запрашэнняў на працоўныя візы. У рэчаіснасці ні намераў, ні магчымасцяў працаўладкаваць замежнікаў у мужчыны не было.

Арышт «памагатара». Фота: Stražgraniczna.pl

Зараз яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Справу вядзе акруговая пракуратура Лодзі, піша Most.

Схема «візавага пасярэдніцтва» была цалкам распаўсюджанай. На падстаўных асоб было зарэгістравана шэсць фірмаў з офісамі ў Лодзі і Беластоку. Існавалі яны толькі на паперы і ніякай дзейнасці не вялі. Тым не менш грамадзянам Беларусі і Украіны яны за ўзнагароджанне афармлялі працоўныя запрашэнні, па якіх тыя затым атрымлівалі працоўныя візы. У запрашэннях паказваліся адрасы «падазроных хостэлаў», з якімі супрацоўнічалі кампаніі.

Па даных польскай пагранслужбы, «памагатары» рыхтавалі дакументы не толькі для стандартных працоўных віз, але і для віз па праграме PBH.

Мэты працаўладкавацца ў пакупнікоў запрашэнняў не было — яны шукалі толькі падставы для атрымання візы. Па даных следства, такім чынам у Польшчу магло ўехаць не менш за 2 тыс.чалавек, пераважна беларусаў і ўкраінцаў. Паведамляецца, што адзін з замежнікаў аддаў арганізатарам схемы каля тысячы даляраў — гэта значна больш, чым у сярэднім каштуюць такія паслугі.

Для афармлення дазволаў на працаўладкаванне замежнікаў у ваяводскія адміністрацыі падаваліся выпіскі са спецыяльна створаных рахункаў. Аднак следства ўстанавіла, што пераведзеныя з іх сродкі затым вярталіся арганізатарам схемы.

Бізнэс прыцягнуў да сябе ўвагу пасля таго, як адно з запрашэнняў выклікала падазрэнні ў генконсула Польшчы ў Брэсце.

У чым абвінавачваюць «памагатараў»?

Усяго абвінавачванні выстаўленыя 30 асобам. 26-гадоваму беларусу — у кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай, мэтай якой была арганізацыя нелегальнага перасячэння мяжы Польшчы. За гэта пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Чацвярым удзельнікам схемы — сярод іх грамадзяне Беларусі, Украіны і Польшчы — выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў злачыннай групе. У ліку абвінавачаных — польскі адвакат, які рэкамендаваў кліентам даваць ілжывыя паказанні.

Таксама ў схеме былі задзейнічаны падстаўныя асобы, звесткі якіх выкарыстоўваліся для выстаўлення дакументаў. Да цяперашняга часу абвінавачванні прад'яўленыя 21 такому чалавеку, у асноўным гэта студэнты. Як правіла, яны атрымлівалі па 100 злотых за адно запрашэнне.

Бізнэс на працоўных запрашэннях без мэты рэальнага працаўладкавання атрымаў вялікае развіццё пасля таго, як консульствы зрабілі больш строгімі падыходы да выдачы іншых тыпаў віз, у тым ліку турыстычных (на іх доўгі час дакументы не прымаліся зусім).

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць