Зборныя Англіі і Даніі згулялі ўнічыю ў матчы другога тура — 1:1.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_06/eng_ap240620-j2w3l.jpg.webp)
Данія спрабуе спыніць Джуда Белінгема. Фота: Thanassis Stavrakis / AP
На гол Хары Кейна Данія адказала дальнім ударам Мортэна Юльмана.
Сёння ў гэтай групе з такім жа лікам 1:1 згулялі Сербія і Славенія.
Пасля двух тураў: Англія — 4, Данія, Славенія — 2, Сербія — 1.
У аўторак у апошнім туры гуляюць: Англія — Славенія, Данія — Сербія.
А сёння а 22-й гадзіне: Італія — Іспанія.
Каментары