У месенджарах сталі з'яўляцца прапановы аб прывабных зніжках на паездкі маршруткамі «Атлас».
Ашуканцы выкарыстоўваюць розныя варыянты назвы «atlas» у сваіх акаўнтах, піша Blizko.by.
Яны прапануюць запоўніць форму, аплаціць білет са зніжкай і заплаціць «камісію» прадаўцу. У адказ абяцаюць даслаць нумар браніравання і дэталі рэйса. Вось так можа выглядаць паведамленне махляроў.
Аднак бронь робіцца на не сапраўдны віртуальны нумар, пры гэтым просяць паказаць рэальныя даныя пасажыра.
Гэта можа прывесці да траплення акаўнта кліента ў чорны спіс.
— Ашуканская схема не ноу-хау. Сезоннасць і вядомасць брэнда — гэта галоўныя зачэпкі кіберзлачынцаў. Гэтым разам у іх фокус увагі трапіла кампанія-перавозчык. Сама кампанія і папярэджвае пасажыраў аб злачыннай схеме. Кліенты і пасажыры павінны памятаць у гэтым выпадку, што даныя, якія трапляюць да ашуканцаў пры запаўненні формаў, дзе яны паказваюць свае персанальныя звесткі, могуць яшчэ вельмі доўга захоўваецца ў базах кіберзлачынцаў. А гэта значыць, што ашуканцы могуць час ад часу з'яўляцца «на гарызонце» і даваць пра сябе ведаць, прапаноўваючы розныя формы ўзаемадзеяння. Гэта могуць быць фальшывыя званкі з банка, сацабароны або проста прапановы розыгрышу. Таму будзьце ўважлівыя, калі ўжо паспелі запоўніць нейкія дадзеныя ў інтэрнэце па спасылцы, атрыманай ад махляроў, якія маскіруюцца пад дадзенага перавозчыка, — кажа Вячаслаў Сенін, эксперт па інтэрнэт-плацяжах і дырэктар кампаніі правайдара Assist Belarus.
Каментары