Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», 25 чэрвеня паміж 18-й і 19-й гадзінамі з аэрадрома «Кубінка» пад Масквой на аэрадром «Баранавічы» прыляцелі 11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-35 Вайскова-касмічных сіл Расіі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/2024-06-25192957-wgask.jpg.webp)
Самалёты ўваходзяць у склад пілатажных груп ВКС РФ «Віцязі» (Су-35) і «Стрыжы» (МіГ-29). 3 ліпеня яны будуць браць удзел у вайсковым парадзе ў Мінску.
Такім чынам, як падсумоўвае «Беларускі Гаюн», актуальны стан расійскай авіяцыйнай групоўкі у Беларусі выглядае наступным чынам:
- аэрадром «Ліда» — 1 штурмавік Су-25;
- аэрадром «Баранавічы» — 15 знішчальнікаў (5 МіГ-29, 6 Су-35 і 4 Су-30СМ);
- аэрадром «Мачулішчы» — 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26).
Каментары
На вялікай хуткасці. Магчыма па кавалках