Выдавецтва «Папуры» паступова рэалізуе свае выдавецкія планы на 2024 год. Сярод іншага нарэшце выйшла самая вядомая дзіцячая кніга пра грошы Бода Шэфера «Сабака Мані», піша bellit.info.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/449421233_796785539250649_7426779043024423106_n-1000x500-5ld8w.jpg.webp)
Пераклад на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс, дызайн вокладкі — Святлана Міхалап.
Кніга апавядае, як аднойчы Кіра знаходзіць на вуліцы параненага сабаку і забірае яго да сябе. І хто б мог падумаць, што звычайны лабрадор акажацца сапраўдным фінансавым геніям? Сабака Мані і Кіра раскажуць маленькім чытачам, як:
- правільна размяркоўваць грошы
- зарабляць больш
- пазбавіцца ад даўгоў
- атрымліваць высокі даход ад укладаў
- дасягнуць дабрабыту, нават калі цяпер з грашыма пакуль не ўсё добра
У кнігарні «Параграф 45» (Мінск, вул. Леаніда Бяды, 45) да 8 ліпеня можаце набыць кнігу са зніжкай 15% за 19,70 byn.
Каментары