Беларуска сёння раніцай паўдзельнічала ў кваліфікацыі дыстанцыі 100 м на спіне на Алімпіядзе ў Парыжы
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/kurdaj240729-81lw6.jpg.webp)
Team.by
У ранішняй сесіі Анастасія паказала вынік 1.00,94 секунды і не прайшла ў паўфінал.
«Каментаваць нешта пакуль складана. Працягваю рыхтавацца і настройваюся на 200 м на спіне», — сказала яна ў каментары тэлеграм-каналу Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Сёння ў алімпійскім басейне сталіцы Францыі выступіць у фінале на 100 м брасам Аліна Змушка. Фінальны заплыў запланаваны прыкладна на 22:32.
Каментары