Свет44

Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам

У нямецкіх СМІ разгарнулася дыскусія аб тым, ці не саступіў Захад шантажу Крамля і ці варта было адпускаць асуджанага наёмнага забойцу Вадзіма Красікава.

Апытаныя Bild эксперты папярэджваюць, што ў Пуціна ў заходніх турмах па-ранейшаму шмат шпіёнаў і ён можа пажадаць вярнуць іх, арыштоўваючы невінаватых грамадзян ЗША і Германіі для абмену.

Берн️ Бернд Шмідбаўэр, былы каардынатар спецслужбаў, вядомы пад пазыўным «008», у 1992 годзе вызваліў двух нямецкіх закладнікаў у Ліване, а ў 1996 годзе вёў перамовы аб памілаванні нямецкага інжынера, абвінавачанага ў шпіянажы ў Іране:

«Мы заўсёды сачылі за тым, каб перамовы праходзілі на роўных і каб у будучыні мы не сталі ўразлівымі для шантажу». Па словах Шмідбаўэра, гаворка заўсёды ішла перш за ўсё пра дабрабыт уласных грамадзян — але не любой цаной.

Аўгуст️ Ханінг, былы кіраўнік BND і каардынатар па пытаннях бяспекі, таксама асцярожна крытыкуе абмен: «Канцлеры Гельмут Шміт і Гельмут Коль заўсёды сачылі за тым, каб дзяржава не стала ахвярай шантажу».

Ханінг таксама падкрэсліў значэнне прынцыпу роўнасці тых асобаў, якія абменьваюцца. Абмен забойцы «гэта навіна».

Высокапастаўлены эксперт у галіне разведкі, які пажадаў застацца неназваным, сказаў Bild: 

«Мы як дзяржава павінны думаць пра тое, каб не адкрыць скрыню Пандоры, калі Пуцін пачне адвольна арыштоўваць і прыгаворваць людзей, каб затым мець магчымасць шантажаваць нашы ўрады. […] Кожны немец або амерыканец у Расіі патэнцыйна схільны да рызыкі быць адвольна арыштаваным і асуджаным, калі Пуцін захоча вызваліць злачынца. Канцлеры Шміт і Коль, верагодна, не пагадзіліся б на гэты абмен: часам дзяржаве даводзіцца стаяць на сваім, не лічачыся з лёсамі асобных людзей».

Каментары4

  • бабруйчанін
    02.08.2024
    А якога ...пасля 24 Лютага вашыя грамадзяне на рф " вандруюць " ..марпех))) жууурналіст Гершковіч))ці чырвона крыжнаму У ПКарэю ці Іран марпеху Гершковічу забаронена мабыць ці пачынае нешта цяміць..
  • r er
    02.08.2024
    даведка, а калі да тутэйшых была каму справа? напалеону? гіндэнбургу? пілсудскаму? гітлеру? сталіну? гарбачову? лукашэнку?
    нікому.
  • Андрусь
    02.08.2024
    Створаны вельмі не бяспечны прэцэдэнт - Лукашэнка і Пуцін могуць хапаць закладнікаў з Захаду і выстаўляць усякія патрабаванні ў абмен каб не забіць закладнікаў

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць