У канцы ліпеня стала вядома, што ў знакамітым Гервяцкім касцёле, што ў Астравецкім раёне, рамантуюць фасады, пры гэтым на цэглу наносяць цэмент, які шкодзіць будынку. Міністэрства культуры адрэагавала на скаргу: выявілася, што работы сапраўды праводзілі незаконна.
![Касцёл у Гервятах. Рамонт фасадаў. Фота: t.me/spadczyna](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/photo_2024-08-07_16-53-03-cxgny.jpg.webp)
Рамонт фасадаў у Гервяцкім касцёле. Фота: t.me/spadczyna
У пачатку жніўня Мінкульт даслаў афіцыйны адказ на зварот. З яго вынікае, што рамонт касцёла ў Гервятах праводзіўся незаконна.
![Касцёл у Гервятах. Рамонт фасадаў. Фота: t.me/spadczyna](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/gervjaty-02-599x800-rik6g.webp.webp)
Рамонт фасадаў у Гервяцкім касцёле. Фота: t.me/spadczyna
![Мінкульт прыпыніў незаконны рамонт касцёла ў Гервятах](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/gervjaty-03-599x800-2sdai.webp.webp)
«Работы на касцёле прыпынены да распрацоўкі неабходнай дакументацыі, на падставе якой будуць выконвацца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ва ўстаноўленым парадку», — паведамляецца ў дакуменце.
![Мінкульт прыпыніў незаконны рамонт касцёла ў Гервятах](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/gervjaty-04-599x800-iivwl.webp.webp)
Рамонт фасадаў у Гервяцкім касцёле. Фота: t.me/spadczyna
![Касцёл у Гервятах. Рамонт фасадаў. Фота: t.me/spadczyna](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_08/gervjaty-05-599x800-pexrf.webp.webp)
Каментары