Культура22

У Беларусі знайшоўся каранаваны цудатворны абраз. Збіраюць грошы на яго рэстаўрацыю

Багата аздоблены твор мастацтва хавае нямала сакрэтаў. Што пра яго вядома і як можна дапамагчы. 

Калаж «Нашай Нівы». Фота: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

Старажытны абраз з’явіўся ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску, заснаваным каталіцкім ордэнам уршулянак. Сюды яго перадалі Павел Каралёў, вядомы мінскі краязнавец, і Юрый Кудзелін, якія адшукалі і ўратавалі святыню. 

Знаходка належыць да найбольш распаўсюджанага на ўсходнеславянскіх землях тыпу абразоў Маці Божай Адзігітрыі. Абраз намаляваны алеем на палатне. Разам з рамай памер абраза складае 129 х 106 см.

Абраз з шатамі і ў разной раме. Фота: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

Абраз быў выяўлены ў каштоўных металічных шатах, на якіх маецца надпіс 1775 года пра тое, што муж і жонка Сымон і Брыгіда з Дарэўскіх Вярыгаў Сіневічы ахвяравалі на іх сродкі. Гэта азначае, што самі шаты былі створаны ў другой палове XVIII стагоддзя, а сам абраз, верагодна, яшчэ больш даўні. 

У пачатку XX стагоддзя, у час панаўлення, яго часткова закрылі лінолеумам — новым на той час матэрыялам, ад якога засталося мноства цвікоў, якімі ён мацаваўся.

Пасля зняцця лінолеуму выявілася, што на палатне намалявана мноства кветак. Таксама быў выяўлены надпіс «DIVA VIRGO», што азначае «Найсвяцейшая Дзева». 

Кветкі на абразе. Фота: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

Наяўнасць карон на палатне і на шатах ускосна пацвярджае згадку пра цудатворны абраз. У каталіцтве карануюцца толькі асабліва шанаваныя, цудатворныя абразы Маці Божай. Літургічны акт каранавання звычайна ажыццяўляе сам Папа Рымскі ці дэлегаваны біскуп.

Пасля панаўлення ў пачатку XX стагоддзя стары абраз быў перапісаны. Дзякуючы рэнтгенаграме абраза ўдалося выявіць першапачатковы выгляд лікаў Дзевы Марыі і немаўляткі Хрыста.

На палатне ёсць страты, скразныя прарывы, пашкоджанне жывапіснага пласта, асабліва ў месцах злучэння дошак, якія патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі. Аднаўлення патрабуюць таксама шаты і вялікая разная драўляная рама.

Больш раннія лікі Маці Божай і немаўляткі Хрыста, якія былі выяўленыя, дзякуючы спецыяльнаму рэнтгену. Фота: Хрысціянскі сацыяльны цэнтр

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр абвясціў збор грошай на рэстаўрацыю. Ахвярадаўцаў просяць паведамляць імёны, каб за іхняе спрыянне памаліліся. Пасля рэстаўрацыі адноўлены абраз будзе выстаўлены ў Цэнтры.

Грошы на рэстаўрацыйныя працы просяць ахвяроўваць на рахунак:

РА «Дабрачынная Місія Добрага Самараніна пад апекай Святой Урсулы Ледухоўскай»
Юрыдычны адрас: 220030,
г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, д. 1а, кв. 7
УНП 102366022, ОКПО 380087195000
р/счет BY63UNBS30151611900000001933
ЗАО «БСБ Банк», БИК UNBSBY2X,
пл. Свабоды, 4, 220030, Мінск

Увага. Абавязкова пазначайце ў пераводзе, што гэта ДОБРААХВОТНАЕ АХВЯРАВАННЕ НА РЭСТАЎРАЦЫЮ ІКОНЫ.

Каментары2

  • Беня
    21.08.2024
    Это к Федору & Со.
  • Мянтальныя нечыстоты
    21.08.2024
    У 21-м стагоддзі вось гэтае цемрашальства яшчэ існуе? Ды яшчэ нармальна (фінансава) пачуваецца! Нясіце ім свае грошыкі і цалуйце мошчы, рабы.

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?46

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

«У нас фобія жывой камунікацыі. А сэкс менш важны, чым для мінулых пакаленняў». Зумеры адказваюць на прэтэнзіі да свайго ладу жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць