Грамадства66

Астапеня патлумачыў, чаму наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку

«Тыкток вам кажа, што трэба паглядзець. І гэта стварае магчымасць быць некантралюемым».

Фота: Chesnot / Getty Image

Заснавальніка Цэнтра новых ідэй сацыёлага і палітолага Рыгора Астапеню ў праграме «Обычное утро» папрасілі патлумачыць, чаму ён лічыць, што наступная рэвалюцыя будзе рэвалюцыяй тыктоку.

Астапеня заўважыў, што першым пра гэта сказаў Мікалай Карпянкоў і што сілавік мае рацыю.

Па словах Астапені, «тыкток з'яўляецца найбуйнейшай сацыяльнай сеткай Беларусі і мае ўсе магчымасці для таго, каб станавіцца віральнымі відэа (маецца на ўвазе over-viral video — віруснае відэа, якое разлятаецца па вялікай колькасці карыстальнікаў — НН) і дасягаць як мага большай колькасці людзей. Па сутнасці вы можаце падымаць інфармацыйныя хвалі літаральна за пару даляраў, здымаючы нешта сабе на тэлефон».

Астапеня заўважае, што ў гэтай сацыяльнай сетцы «можа нешта нарадзіцца, што можа стаць некантралюемай пагрозай для дзеючай улады». Дзеючая ўлада гэта разумее, таму сама разгарнула вялікую актыўнасць у тыктоку, запускае ўласныя каналы.

Рягор Астапеня Григорий Астапеня Grigory Astapenia
Рыгор Астапеня. Скрын відэа: utro / YouTube

Сацыёлаг звяртае ўвагу на істотнае адрозненне паміж тэлеграмам і тыкток:

«У тэлеграме вы самі выбіраеце каналы, якія будзеце чытаць. У выпадку тыктоку ён вам кажа, што вам трэба паглядзець. І гэта стварае магчымасць быць некантралюемым».

Каментары6

  • тык-ток
    12.09.2024
    але ці рэвалюцыя гэта? хутчэй эвалюцыя мо?
  • бабруйчанін
    12.09.2024
    У кітайскім " тык токе" толькі " тыктоквойскі" нараджаюца
  • Беня
    12.09.2024
    Невероятный.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць