Грамадства3232

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку

«Ніхто не заўважыў, што яго няма. Бачыць ён, што яго не заўважылі, і пачаў піярыцца, што не пайшоў фатаграфавацца. Ну і не хадзі. Госпадзі, хто цябе там чакаў!»

Фото: COP29 Azerbaijan / X

Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 14 лістапада на пытанні журналістаў, выказаўся пра дэмарш прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на кліматычным саміце ў Баку.

«Адзін еўрапеец — калі б мне не расказаў Рыжанкоў, я не ведаў бы — адмовіўся фатаграфавацца («сямейнае фота» ​​на саміце ў Баку), таму што там ёсць Лукашэнка. Ніхто гэтага нават не заўважыў. Я там стаяў спакойна. Падышоў пакістанскі прэм'ер, многія падышлі, прывіталіся з павагай. Ну, як сям'я. Ніхто не заўважыў, што яго няма. Бачыць ён, што яго не заўважылі, і ён пачаў піярыцца, што не пайшоў фатаграфавацца. Ну і не хадзі. Госпадзі, хто цябе там чакаў!» — сказаў Лукашэнка.

@nashaniva Лукашэнка адпомсціў Дуду за адмову фатаграфавацца #лукашенко #дуда #беларусь #польша #польшча #минск #варшава #саммит #климат #собрание #политика #новости #навіны ♬ Downtown Nonsense - Mark Fabian & Alexander Smith & George King & RK Masters

Акрамя гэтага, ён пакрытыкаваў і выступленне польскага прэзідэнта на саміце. Паводле Лукашэнкі, Анджэй Дуда расказваў, як Польшча беражэ жывёльны і раслінны свет, але не згадаў, як яго краіна пабудавала агароджу ў Белавежскай пушчы, «з-за чаго там цяпер гінуць звяры». «Яны ж жах што вытвараюць! Яны выразалі гэту Белавежскую пушчу, а ён пра расліны расказвае. Я ўжо не стаў яго там чапляць, хоць сабе пазначыў тэзісы. Думаю: ну нельга так», — заўважыў Лукашэнка, не назваўшы прычыны пабудовы Польшчай агароджы — мігранцкі крызіс. 

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 12 лістапада адмовіўся ўдзельнічаць у «сямейным фота» лідараў, якія прыехалі на кліматычны саміт у Баку. Прычынай стаў удзел у фатаграфаванні Лукашэнкі.

Канал «Пул першага» на наступны дзень, 13 лістапада, вырашыў абыграць гэты момант і апублікаваў фота «помсты» палітыка польскаму лідару. Выглядала гэта на ўзроўні пачатковай школы. Відавочна, што ўчынак Дуды моцна зачапіў Лукашэнку.

Каментары32

  • joy
    14.11.2024
    Ты лепей распавядзі, як увесь лес у Беларусі павыразаў так, што мядзьведзям і глушакам жыць няма дзе. Шо скажаш, Саня?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    14.11.2024
    во дзеду ціск Дуда падняў)))
  • Ганьба
    14.11.2024
    А, дык Дуду ён усё ж слухаў - Буркіна-Фасоўскі прэзідэнт проста прыемны мужчына, каб пратрымацца за руку.

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне32

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць