Грамадства88

Рэктар БДУ пра жонку: У нас цывілізаваныя дагаворныя адносіны

Рэктар БДУ Андрэй Кароль расказаў пра любімы від адпачынку і адносіны з жонкай.

Андрэй Кароль Андрей Король Andrei Karol
Андрэй Кароль. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

У кулінарнай перадачы на СТБ у рэктара БДУ Андрэя Караля пацікавіліся, дзе ён адпачывае.

«У цішыні, на прыродзе», — адказаў Кароль. «Гэта было з дзяцінства. Але асабліва адчуваю патрэбу гэтую менавіта цяпер, калі ты проста перапоўнены ў інфармацыйным шуме. І ў канцы дня, калі падпісваю ў гадзін сем — пачатку восьмай дакументы, разумею, што лішнія мегабайты інфармацыі, якую ў мяне спрабуюць упіхнуць, у мяне ўжо проста выклікаюць агрэсію».

Свой адпачынак у цішыні рэктар называе «апусканнем у лакуну маўчання».

На пытанне, як жонка адносіцца да маўчання, ці адбываюцца з ёй спрэчкі, Кароль з усмешкай адказаў:

«Раней спрачаліся, цяпер не. У нас ёсць цывілізаваныя дагаворныя адносіны. Гэта значыць, што эмоцыі на другім плане. А на першым гэта рацыянальнасць і юстыцыя, то-бок справядлівасць».

Нагадаем, што ў сярэдзіне гэтага года «Кіберпартызаны» ўзламалі асабістую перапіску Караля і расказалі пра яго палюбоўніц.

Каментары8

  • шо, таксама куколд?
    22.12.2024
    шо, таксама куколд?
  • Андрусь
    22.12.2024
    Ва ўніверсітэтах рэктараў абіраюць а гэтыя прызначэнцы неадукаванага дыктатара
  • Из сериала "Брежнев"
    22.12.2024
    Брежнев беседует с Сусловым:
    - Михал Андрееич, ты свою жену петрушишь?
    - Я яё уважаю! Очень много работы.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць