Здарэнні11

Пенсіянерка з Гродна ледзь не страціла 62 тысяч рублёў. Яе спыніў супрацоўнік банка

 У Ленінскі РАУС звярнуўся прадстаўнік аднаго з банкаў рэгіёна і паведаміў, што пенсіянерка хоча перавесці амаль 62 тысячы рублёў на падазроны рахунак на падставе дапамогі ў куплі нерухомасці сыну, паведамляе абласная міліцыя.

71-гадовай жыхарцы абласнога цэнтра ў месенджары паступіў званок ад невядомага, які прадставіўся Верамко Уладзіславам Рыгоравічам — супрацоўнікам праваахоўных органаў, паведаміўшы, што пенсіянерка нібыта пераводзіць грошы на падтрымку ваенных дзеянняў.

Таксама сказаў, што хутка да яе прыйдуць з ператрусам і, каб захаваць грошы, іх неабходна перавесці на ўказаны рахунак. Пажылая дама паслухалася невядомага, адкрыла картку ў банку і папоўніла яе на 61670 рублёў.

На шчасце, супрацоўнікі банка праявілі пільнасць і паведамілі пра свае падазрэнні ў міліцыю.

Каментары1

  • Acab
    27.12.2024
    Кантроль банкавасьці татальны, несакрэтны супрацоўнік выцер ногі аб пажаданьне кліента, пабёг ў міліцыю яго здаў.

    Нават калі пераказаная ў артыкуле міліцэйскаягісторыя праўда, і бабуля сапраўды ледзь ня стала ахвярай ашуканцаў (што малаімаверна каб так на справе), свабота рабіць са сваімі сродкамі ня вартая ахвяры на карысьць псэўдабяспекі ад спраўджэньня транзакцыі ў міліцыі.
    Болей за тое, цэнтралізаваны кантроль банкавасьці, яе бессаромная празрыстая неананімнасьць і цэнзурнасьць і ёсьць прычынай, чаму махляры тэлефануюць кліентам банкаў

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць