На аўкцыён выстаўляюць сядзібу ў Падароску, забраную ў мецэната
Сярод лотаў — уязная брама былая сядзіба, руіны стайні, хлеў, калодзеж, кузня, прыбіральня, платы, брамкі і г. д.
Выстаўляе аб'екты на аўкцыён аддзел культуры Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, канкрэтныя цэны пакуль не вызначаныя.
Сядзіба ў Падароску, што ў Ваўкавыскім раёне, у даўнейшыя часы належала роду Чачотаў і Бохвіцаў.
Занядбаны фальварак у 2013 годзе выкупіў за 118 тысяч даляраў расійскі інвестар з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў.
Пакуль не пачаліся праблемы, у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці было ўкладзена больш за 1 мільён даляраў. Быў упарадкаваны парк, будынкі, зроблена брама, дарога. Уведзеная сістэма каналізацыі і фільтрацыі.
Планавалася, што ў сядзібе будзе створаны музей беларускай шляхты. Там была разгорнутая часовая экспазіцыя. Было адкрыта 14 пакояў. Праходзіла шмат экскурсій.
Праблемы ў турыстычнага прадпрыемства «Падароск» з'явіліся ў 2022 годзе, калі затрымалі яго кіраўніка Юрыя Меляшкевіча.
Пад крымінальны пераслед трапілі таксама фінансавы дырэктар Зміцер Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паруку. Неўзабаве выйшлі на волю і іншыя фігуранты гэтай справы, а крымінальную справу ўрэшце спынілі.
У Паўла Падкарытава маёнтак, аднак, забралі. Прэтэнзіі выставіў Ваўкавыскі райвыканкам. Аргументавалі іх тым, што ўсе будынкі трэба было ўвесці ў эксплуатацыю цягам двух гадоў, то-бок да 2015-га. Гэта значыць — правесці ўсе інжынерныя даследаванні будынкаў, зрабіць архітэктурна-будаўнічы праект, правесці яго экспертызу і выканаць усе будаўніча-рэстаўрацыйныя работы паводле праекта.
Пры гэтым да падзей 2020-га «Маёнтак Падароск» працаваў добра, адносіны з уладамі былі нармальныя, прэтэнзій, у тым ліку эканамічных, не ўзнікала.
Прадпрымальнік Павел Падкарытаў набыў у Германіі карціну Станіслава Жукоўскага. У ёй ёсць загадка
«Крэпкахазяйственная рука дацягнулася да справы». Як цяпер выглядае маёнтак Падароск, адціснуты ва ўладальніка ФОТАФАКТ
«Мільён для мяне не кішэнныя грошы». Бізнэсмен Павел Падкарытаў расказаў пра адабраны маёнтак Падароск і сваё мецэнацтва
Апісалі маёмасць маёнтка «Падароск». У яго аднаўленне ўкладаліся прыватныя інвестыцыі
«Новы 1939-ы, толькі да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца». З уладальнікам «Маёнтка Падароск» разарвалі дамовы і забіраюць маёмасць
Каментары