«Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе». Лукашэнка абурыўся прамовай Трампа
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што глядзеў у прамым эфіры інаўгурацыю Трампа, і яго абурылі адносіны Трампа да Байдэна.
«Ну навошта ты палову прамовы ганьбіў гэтага беднага старога? Бачылі, сядзеў, апусціўшы рукі, небарака гэты Байдэн разам з Камалай Харыс», — сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што гэта яго ўражанне з яго досведу.
«Таму я вельмі негатыўна ўспрыняў гэтую ўсю інаўгурацыю і гэтыя заявы. Мяне захліснулі гэтыя эмоцыі. І я ўжо не слухаў, калі ён пачаў ганіць гэтага Байдэна, Харыс і іншых. Так нельга. Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе. Ну былі. Дрэнна рабілі — выпраўляй гэтыя памылкі», — сказаў Лукашэнка.
Каментары