Грамадства22

14 гадоў таму былі выкрадзены Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

Прайшло 14 гадоў з моманту знікнення апазіцыйнага палітыка Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

Ганчар, які з самага пачатку быў у камандзе Аляксандра Лукашэнкі, дапамог яму прыйсці да ўлады, а затым пайшоў у апазіцыю, і Красоўскі бясследна зніклі 16 верасня 1999 года. Вечарам яны пайшлі ў лазню, размешчаную ў Мінску па вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынка і селі ў «Джып-Чэрокі» Красоўскага.

Крымінальную справу па факце знікнення Ганчара і Красоўскага распачала пракуратура Мінска.

Паводле звестак следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены асколкі пластмасавых рассейвальнікаў святлосігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспертызы паказалі, што паходжанне знойдзеных на месцы здарэння слядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень праўдзівасці высноў аб паходжанні плямаў крыві ад Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзены невядомымі асобамі.

Прадстаўнікі апазіцыі, сваякі зніклых і міжнародная грамадскасць мяркуюць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзены паводле палітычных матываў, і падазраюць у дачыненні да гэтага злачынства вышэйшых службовых асоб краіны.

Як паведаміў БелаПАН юрыст Гары Паганяйла, улады па-ранейшаму не зацікаўлены ў расследаванні гэтай справы. «Не сакрэт, што гэта было не проста знікненне, Ганчар і Красоўскі былі забіты, — мяркуе Паганяйла. — Непрыняццем належных мер для расследавання гэтай справы ўлады дэманструюць сваё дачыненне да іх знікнення».

Ён нагадаў, што справу аб знікненні Ганчара і Красоўскага намінальна працягвае расследаваць пракуратура Мінска. «Праз год, пасля сканчэння 15 гадоў з моманту знікнення палітыка і бізнесмена, паколькі іх целы не знойдзены, гэтая справа юрыдычна можа быць прыпынена. І хаця справа спынена быць не можа, пра яе могуць проста канчаткова забыць».

Рэальнае расследаванне справы, зазначыў ён, можа аднавіцца ў выпадку змены існай улады. «Тады гэта справа атрымае іншую кваліфікацыю — напрыклад, на падставе артыкуле 128 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае выкраданне і знікненне чалавека, звязанае з яго палітычнай дзейнасцю, як злачынства супраць бяспекі чалавецтва. Такія злачынствы не маюць тэрміну даўніны», — падкрэсліў Паганяйла.

Каментары2

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць