Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2015_09/0908_hdz_drazdy_archive_02-9c25q.jpg.webp)
артыкул абноўлены па стане на 1 мая 2019 года.
* * *
Кожны уласнік катэджа ў Драздах, элітным пасёлку на ўскрайку Мінска, можа лічыць сябе даляравым мільянерам.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2015_09/0908_hdz_drazdy_archive_01-eaz2q.jpg.webp)
Нават за нягеглыя дамы тут просяць амаль па паўтара мільёна. Зразумела, сёння за такія грошы катэдж не прадасі, гэта ілюзія. Але нават калі скінуць цану да $1 мільёна, атрымліваецца займальная арыфметыка.
На працягу апошняга дзесяцігоддзя ўчасткі для будаўніцтва катэджаў у Драздах, суседняй Веснінцы і за «Мінск-Арэнай» атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2015_09/0908_hdz_drazdy_archive_03-tsxsq.jpg.webp)
Першыя катэджы будаваліся цэнтралізавана, а гаспадары расплачваліся крэдытнымі грашыма. Цяпер звычайна абыходзяцца сваімі сіламі. Будаўнікі ацэньваюць рэальныя ўкладанні ў такі дом як $40—200 тысяч, не больш — з улікам таго што ўся інфраструктура тут ужо была. Значыць, у кожнага з сотні наменклатуры і набліжаных асобаў чыстага прыбытку прыблізна на $1 мільён.
А агульны іх прыбытак тады — $100 мільёнаў. Хто ж гэтыя людзі, паіменна? Спіс, які друкуе «Наша Ніва» — адзін з найважнейных дакументаў нашай эпохі.
Адарванасць наменклатуры ад простых людзей можна назіраць і ў ментальным (згадай заяву міністра працы Марыяны Шчоткінай), і ў тэрытарыяльным плане.
Генеральны пракурор Аляксандр Канюк (ён таксама ў гэтым спісе), лічыць што грамадству «неэтычна» ведаць пра дабрабыт чыноўнікаў. Але гэта не так.
Паводле Канстытуцыі, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Беларусі з'яўляецца народ. Усе міністры і пракуроры — проста нанятыя на працу часовыя менеджары. Між тым рашэнні пра выдзяленні зямлі ў абыход заканадаўства не публікуюцца на Нацыянальным прававым партале.
«Катэдж у Драздах» можна назваць як заўгодна — прывілей, бонус. Але перадусім гэта плата за лаяльнасць. Ніхто з сотні ні разу не выступіў з публічнай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2015_09/0908_hdz_drazdy_archive_04-qs4so.jpg.webp)
- Абельская Ірына — кіраўніца Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра
- Агееў Аляксандр — у свой час міністр энергетыкі
- Азаранка Вікторыя — тэнісістка
- Альшэўскі Віктар — мастак
- Алымаў Юрый — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
- Андрэйчанка Уладзімір — старшыня палаты прадстаўнікоў
- Анфімаў Леанід — старшыня Дзяржкантролю
- Бамбіза Іван — у свой час віцэ-прэм’ер
- Бандарчук Таццяна — у свой час дырэктарка «Белдзяржцырка»
- Бардзюжа Мікалай — у свой час генеральны сакратар АДКБ, грамадзянін Расіі
- Бароўскі Аляксандр — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»
- Батура Барыс — у свой час старшыня Мінаблвыканкама
- Булыгін Сяргей — першы намеснік кіраўніка федэрацыі біятлона
- Вакульчык Валерый — старшыня КДБ
- Васілевіч Рыгор — у свой час генеральны пракурор
- Вашчанка Уладзімір — міністр па надзвычайных сітуацыях
- Галаванаў Віктар — у свой час міністр юстыцыі
- Герасіменя Аляксандра — прызёрка Алімпійскіх гульняў
- Грышын Аляксей — алімпійскі чэмпіён
- Гусараў Анатоль — генеральны дырэктар «Белавія»
- Давыдзька Генадзь — кіраўнік «Белай Русі»
- Дашчынскі Дзмітрый — прызёр Алімпійскіх гульняў
- Дражын Уладзімір — у свой час віцэ-прэм’ер
- Ермакова Надзея (два ўчасткі) — у свой час старшыня Нацбанка
- Ерын Леанід — у свой час старшыня КДБ
- Жылін Ігар — у свой час кіраўнік «Белнафтахіма»
- Зайцаў Вадзім — у свой час старшыня КДБ
- Зась Станіслаў — сакратар Рады бяспекі
- Захараў Міхаіл — хакейны трэнер
- Зінкевіч Уладзімір — мастак
- Зіноўскі Уладзімір — у свой час міністр эканомікі
- Іваноў Валерый — у свой час віцэ-прэм’ер
- Іванчанка Мікалай — у свой час намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
- Кабякоў Андрэй — у свой час прэм’ер-міністр
- Кадушка Мікалай — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
- Казіятка Юрый — у свой час кіраўнік «Сталічнага тэлебачання»
- Калаўр Павел — старшыня Нацбанка
- Калінін Анатоль — у свой час віцэ-прэм’ер
- Камянкоў Віктар — у свой час старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда
- Канаплёў Уладзімір — у свой час старшыня палаты прадстаўнікоў
- Канюк Аляксандр — генеральны пракурор
- Качанава Наталля — кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта
- Кісель Рыгор — у свой час кіраўнік АНТ
- Корбут Мікалай Мікалаевіч — у свой час кіраўнік справаў прэзідэнта
- Косінец Аляксандр — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
- Кудравец Алена — дырэктар «Беларускай калійнай кампаніі»
- Куляшоў Анатоль — у свой час міністр унутраных спраў
- Кушнір Антон — алімпійскі чэмпіён
- Курачкін Генадзь — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва
- Ладуцька Мікалай — у свой час старшыня Мінгарвыканкама
- Латыпаў Урал — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
- Ляпарская Ірына — трэнерка па мастацкай гімнастыцы
- Лузгін Мікалай — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
- Макей Уладзімір — міністр замежных спраў
- Мальцаў Леанід — у свой час старшыня Памежнага камітэта і сакратар Рады бяспекі
- Мартынаў Сяргей — у свой час міністр замежных спраў
- Маскевіч Сяргей — у свой час міністр адукацыі
- Матусевіч Міхаіл — у свой час віцэ-спікер савета рэспублікі
- Мацюшэўскі Васіль — у свой час першы віцэ-прэм’ер
- Міхневіч Наталля — прызёр Алімпійскіх гульняў
- Міцкевіч Валерый — намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
- Мясніковіч Міхаіл — спікер савета рэспублікі
- Навіцкі Алег — касманаўт
- Навіцкі Генадзь — у свой час прэм’ер-міністр
- Наскевіч Іван — старшыня Следчага камітэта
- Навумаў Уладзімір — у свой час міністр унутраных спраў
- Нявыглас Генадзь — у свой час кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
- Папкоў Аляксандр — у свой час віцэ-прэм’ер
- Папоў Вадзім — у свой час старшыня палаты прадстаўнікоў
- Патупчык Уладзімір — у свой час міністр энергетыкі
- Паўлаў Міхаіл (памёр) — у свой час старшыня Мінгарвыканкама
- Паўлоўскі Аляксандр — у свой час старшыня Памежнага камітэта
- Поўны Фёдар — святар
- Пракаповіч Пятро (два ўчасткі) — у свой час віцэ-прэм’ер, старшыня Нацбанка
- Праляскоўскі Алег — у свой час міністр інфармацыі
- Пяткевіч Наталля — у свой час намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
- Радзькоў Аляксандр — у свой час памочнік прэзідэнта, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
- Ракавец Аляксандр — банкір
- Рапота Грыгорый — дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы, грамадзянін Расіі
- Рачкоўскі Ігар — у свой час старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта
- Румас Сяргей — прэм’ер-міністр
- Румо Алег — доктар
- Русы Міхаіл — у свой час віцэ-прэм’ер
- Русецкі Анатоль — у свой час кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук
- Рыбакоў Валянцін — намеснік міністра замежных спраў, у свой час памочнік прэзідэнта
- Селязнёў Аляксандр — у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва
- Сідорскі Сяргей — у свой час прэм’ер-міністр
- Сукала Валянцін — старшыня Вярхоўнага суда
- Сухарэнка Сцяпан — у свой час старшыня КДБ
- Сямашка Уладзімір — у свой час віцэ-прэм’ер
- Сянько Уладзімір — у свой час намеснік старшыні Нацбанка
- Тапузідзіс Павел — бізнэсмен
- Таўпянец Эдуард — у свой час першы намеснік міністра энергетыкі
- Ткачоў Сяргей — у свой час памочнік прэзідэнта
- Тозік Анатоль — у свой час віцэ-прэм’ер
- Уцюрын Андрэй — у свой час намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі
- Федарцоў Аляксандр — у свой час першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда
- Харкавец Андрэй (памёр) — у свой час міністр фінансаў
- Цалко Уладзімір — у свой час міністр прыродных рэсурсаў
- Цяцерын Сяргей — тэнісны трэнер
- Чыж Юрый — бізнэсмен
- Шаеў Валянцін — у свой час старшыня Следчага камітэта
- Шакуцін Аляксандр — бізнэсмен
- Шаўцоў Віктар — бізнэсмен
- Швед Андрэй — старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
- Шпілеўскі Аляксандр — у свой час старшыня мытнага камітэта
- Шуневіч Ігар — міністр унутраных спраў
- Шэйман Віктар — кіраўнік справаў прэзідэнта
- Шэпель Алег — старшыня Паралімпійскага камітэта
- Шчоткіна Мар’яна — віцэ-спікер Савета рэспублікі
- Якабсон Аляксандр — у свой час кіраўнік Дзяржкантролю
- Ярмоленка Анатоль — спявак
- Ярмошына Лідзія — старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Апроч таго, міністр аховы здароўя Васіль Жарко, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Мікалай Снапкоў і старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка займелі ў Драздах вялізныя кватэры, якія не траплялі ў агульны продаж.
Каментары