Эканоміка

Канада можа замяніць Беларусь на ўкраінскім рынку ўгнаенняў

Пасля таго, як Канада на год адменіць імпартныя пошліны на ўкраінскія тавары, канадскія калійныя ўгнаенні могуць стаць асноўнымі на рынку Украіны і тым самым замяніць беларускі калій. Пра магчымую ролю Канады на ўкраінскім рынку калійных угнаенняў паведаміў Украінскі клуб аграрнага бізнэсу, піша газета «Белорусы и рынок».

У справаздачы клуба гаворыцца, што Канада — найбуйнейшы ў свеце вытворца і экспарцёр калійных угнаенняў. Гэтая краіна вырабляе каля 12 мільёнаў тон калію, што складае больш за 20% сусветнай вытворчасці.

Пры гэтым у 2021 годзе Украіна імпартавала 287,5 тыс. тон калійных угнаенняў, з якіх 69% паступіла з Рэспублікі Беларусь.

«Па зразумелых прычынах, закупкі з гэтай краіны ў далейшым рабіцца не будуць. Таму аграрыям Украіны неабходна шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў, і Канада можа стаць адным з іх. Адмена імпартных пошлін можа стаць дадатковым фактарам, бо павысіць канкурэнтаздольнасць украінскай аграрнай прадукцыі на канадскім рынку.

Такім чынам, Украіна зможа закупляць калійныя ўгнаенні ў Канадзе, у сваю чаргу, адпраўляючы тым жа транспартам сваю аграрную прадукцыю, якой цяпер ёсць лішкі на ўкраінскім рынку», — гаворыцца ў паведамленні асацыяцыі.

Па дадзеных Украінскага клуба аграрнага бізнэсу, у 2021 годзе Канада імпартавала 2,8 млн тон кукурузы, 1,2 млн тон сланечнікавага шроту і 0,5 млн тон соевых бабоў. Менавіта гэтыя пазіцыі Украіна можа пастаўляць на рынак Канады праз марскія парты краін Балтыі. 

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк11

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк11

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць