Ежа

Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні

У гэтых міні-чызкейках няма звыклага пясочнага цеста і густых вяршкоў, але гэта не робіць іх горшымі за традыцыйны чызкейк. Упрыгожце іх свежымі ягадамі — і вы атрымаеце цудоўны і лёгкі летні дэсерт.

Фота: BBC Food

Каб згатаваць дыетычныя міні-чызкейкі, вам спатрэбіцца:

  • 1 сталовая лыжка рапсавага алею + алей для змазвання форм,
  • 60 грамаў мёду,
  • 120 грамаў аўсяных шматкоў,
  • палова чайнай лыжкі молатай сумесі спецый для выпякання,
  • 300 грамаў абястлушчанага грэчаскага ёгурту,
  • 300 грамаў сметанковага сыру з паніжаным працэнтам тлустасці,
  • 2 чайныя лыжкі ванільнага экстракту ці адпаведная колькасць ваніліну ў іншай форме,
  • цэдра паловы лімона,
  • 1 сталовая лыжка белага цукру ці падсалоджвальніка (напрыклад, стэвіі),
  • 1 сталовая лыжка трысняговага цукру,
  • 1 сталовая лыжка крухмалу,
  • 2 яйкі,
  • 120 грамаў клубніц (трэба іх вымыць, выдаліць з іх пладаножкі і разрэзаць кожную ягаду на 4 часткі).
  1. Разагрэйце духоўку да 170 градусаў. Падрыхтуйце форму для кексаў з 12 выемкамі і змажце яе алеем.
  2. Пакладзіце 1 сталовую лыжку алею і мёд у сацейнік і разагравайце сумесь, пакуль яна не стане цёплай і вадкай. Зніміце сацейнік з агню і дадайце ў сумесь шматкі і спецыі, перамешвайце, пакуль сумесь не стане аднароднай. Раскладзіце сумесь у выемкі ў форме і прыцісніце яе, каб атрымалася цвёрдая аснова для чызкейкаў. Адстаўце ўбок.
  3. У вялікай місцы змяшайце ёгурт, сыр, ванільны экстракт, цэдру, два віды цукру і крухмал. Дадайце ў сумесь яйкі і перамяшайце ўсё да аднастайнасці. Раўнамерна раскладзіце крэм на аўсяную аснову ў формы.
  4. Выпякайце чызкейкі 15 хвілін або пакуль крэм не пачне крыху застываць (у выніку верхні слой павінен крыху калыхацца). Адстаўце чызкейкі ўбок, каб яны астуджаліся пры хатняй тэмпературы.
  5. Акуратна дастаньце чызкейкі з формаў і ўпрыгожце іх клубніцамі. Адразу ж падавайце іх або перакладзіце ў халадзільнік і захоўвайце ў закрытай ёмістасці да трох дзён.

Рэцэпт на выхадныя. Курыная піката — сакавітае мяса з сырам і травамі

Рэцэпт на выхадныя. Англійскія аладкі піклеты — новы варыянт смачнага сняданка

Каментары

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць