Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй хіміі
Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі 23 жніўня 2020 года.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_07/photo_2022-07-11_16-25-08-x03mk.jpg.webp)
У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся даваць паказанні. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на маршы пратэсту 23 жніўня 2020 года. У матэрыялах справы тры тамы — яны агучваліся ў судзе.
На працэсе пералічылі усе арышты, штрафы і крымінальны перасьлед Змітра, пачынаючы з 1999 года.
Пракурор папрасіў кожнаму даць паўтара года калоніі.
У выніку Зміцер асуджаны на 1,5 года калоніі, а Наста Дашкевіч атрымала тры гады хатняй хіміі
Нагадаем, што 15 чэрвеня Наста нарадзіла сына Данііла, гэта чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў (ёсць таксама Мара, Давід і Магдалена).
Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка.
Каментары