Грамадства2020

«Перамога яшчэ не здабытая». Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ звольнілася. І пераехала жыць у Аўстралію 

Святлана Ціханава сышла з пасады дырэктаркі дырэкцыі інтэрнэт-праектаў АНТ у верасні мінулага года. 

Фота: сацсеткі

На тэлеканале дзяўчына прапрацавала 10 гадоў, кіраўніцай дырэкцыі стала са студзеня 2020-га. Датуль была была прэс-сакратаркай АНТ.

У інтэрв'ю «СБ», расказваючы пра поспехі дырэкцыі, яна адзначыла інтэрв'ю Марата Маркава з Раманам Пратасевічам, якое сабрала шмат праглядаў у інтэрнэце.

У адказ на пытанне пра працу пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года і масавых рэпрэсій, якія за тым пачаліся, Святлана падзялілася:

«Я ўдзячная людзям са сваёй дырэкцыі, якія засталіся і працягвалі працаваць, нягледзячы на ціск. Мы пабывалі на вайне — без страт, вядома, не абышлося, перамога яшчэ не здабытая, але мы сапраўды сталі мацнейшыя духам».

Цяпер Святлана жыве ў аўстралійскім горадзе Брысбен.

Каментаваць свой сыход з канала дзяўчына не стала.

Тэлеканал АНТ — адзін з рупараў лукашэнкаўскай прапаганды. У сюжэтах апраўдваюць палітычныя справы, паказваюць кадры допытаў са следчых органаў. Кіраўнік канала Марат Маркаў выпускаў інтэрв'ю не толькі з Пратасевічам, але і са спартоўкай Надзеяй Астапчук, для якой гэтай гутарка, імаверна, была ўмовай выхаду на волю. АНТ таксама паслядоўна распальвае варожасць да краін Захаду, да якога належыць і Аўстралія, што далучылася да санкцый супраць лукашэнкаўцаў.

Чытайце таксама: 

Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу

За год у Польшчы беларусы адкрылі больш за 1700 фірмаў

«Муж мой занятак не падтрымаў, развяліся». Беларуска захапілася танцамі і паехала працаваць у начным клубе Кітая

Каментары20

  • Віталь
    21.02.2023
    А напішыце хто ў аўстралійскую міграцыйную службу пра гэтую - магчыма, у родную Жабінку паедзе.
  • Юран
    21.02.2023
    Есть в Австралии диаспора беларуская? Надо бы рассказать местным властям о таком чудесном человеке. Вот бы ее домой отправили, представляю, как она обрадовалась бы.
  • Так
    21.02.2023
    Трэба дэппртаваць на радзіму, ня хоча на радзіму дык у "велікой" Россіі мейсцаў для жыхарства багаьа асабліва за Ўралам, на калыме.

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў37

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Бела-чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць