Генпракуратура будзе вырашаць, каму са спартоўцаў з «чорнага спіса» дазволіць выступаць
Пасяджэнне камісіі па допуску спартоўцаў з «чорнага спіса» Мінспорта пройдзе да канца сакавіка ў Генпракуратуры. Верагодней за ўсё, яно адбудзецца 28 сакавіка, паведамляе «Трыбуна».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_03/2-xqbdj.png.webp)
Фота: «Трыбуна»
У мінулым снежні «Трыбуна» пісала аб стварэнні «чорнага спіса» спартоўцаў з як мінімум 48 прозвішчаў, у асноўным удзельнікаў відэа супраць гвалту ў верасні 2020-га. З фігурантамі спіса клубам Беларусі было забаронена заключаць кантракты.
Пазней стала вядома, што Мінспорта робіць выбарачныя выключэнні са спіса, на што могуць паўплываць прашэнні кіраўнікоў клубаў і ўдзел у мерапрыемствах, арганізаваных рэжымам, аднак некаторым гульцам не дапамагае і гэта.
Каментары