Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі, экс-прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Украіна «не патрэбная» Расіі, Еўропе, ЗША, Азіі, Афрыцы і Лацінскай Амерыцы, а таксама ўласным грамадзянам, а таму яна «знікне». Пра гэта ён напісаў ва ўкантакце.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_04/medvedev_ap221226-jafij-mldcg-gohnq.jpg.webp)
Палітык выказаў меркаванне, што ў існаванні суседняй дзяржавы не зацікаўленыя на ўсіх кантынентах, а стаўленне насельніцтва Украіны выяўляецца ў тым, што «з 45 мільёнаў там засталося крыху больш за 20». Былы прэзідэнт мяркуе, што Украінай у 1991 годзе «назвалі кавалачкі Расіі», на якіх жывуць «мільёны нашых суайчыннікаў», у сувязі з чым «нам патрэбна вялікая Расія».
«Такая Украіна не патрэбная нікому на планеце. Менавіта таму яе не будзе», — рэзюмаваў Мядзведзеў.
Пры гэтым у 2010 годзе Мядзведзеў казаў, што Расія і Украіна — вельмі блізкія краіны, узровень стасункаў якіх варта перавесці ў партнёрскія, а таксама заклікаў «рэанімаваць» супрацоўніцтва Масквы і Кіева.
«Каб нанесці максімальную шкоду». Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў расіян красці заходні кантэнт
Мядзведзеў гатовы дайсці да межаў Польшчы, каб «знішчыць неанацызм дашчэнту»
Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева
Каментары