Свет11

«Абсалютна непрымальныя афіцыйныя кантакты з «ДНР-ЛНР». У Вярхоўнай Радзе пракаментавалі адкліканне амбасадара з Беларусі

Адкліканне амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый — сур’ёзны сігнал для Аляксандра Лукашэнкі, які пайшоў на правакацыю. Пра гэта «Люстэрку» заявіў кіраўнік Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па замежнай палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко.

Старшыня Камітэта Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Меражко. Фота: партыя «Слуга народа»

«Для Украіны абсалютна непрымальныя якія-кольвек афіцыйныя кантакты якой-кольвек дзяржавы з падкантрольнымі Расіі тэрарыстычнымі арганізацыямі «ДНР-ЛНР». Па сутнасці, «ДНР-ЛНР» — тэрарыстычныя інструменты і фактычныя органы Расіі. Крок Лукашэнкі — наўмысная правакацыя на мяжы прызнання так званых ДНР-ЛНР. Украіна не можа падтрымліваць дыпламатычныя адносіны з дзяржавамі, якія прызнаюць «ДНР-ЛНР», — адзначыў Меражко.

На ягоную думку, адкліканне амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый — сур’ёзны сігнал для Аляксандра Лукашэнкі, які пайшоў на правакацыю.

Афіцыйны Кіеў адклікаў амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным. У МЗС Украіны гэта назвалі «чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, скіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ».

Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прызнаў на афіцыйным узроўні самаабвешчаныя ЛДНР.

Каментары1

  • Ерома
    19.04.2023
    Скацяртью дарога!

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць