Свет11

«NATO ператварыла Вільню ў крэпасць». Альянс умацоўвае мяжу з Беларуссю перад самітам у сталіцы Літвы

Шаснаццаць саюзнікаў NATO накіравалі агулам каля 1000 вайскоўцаў для аховы саміту 11-12 ліпеня. Многія з іх таксама надалі перадавыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, якіх няма ў краінах Балтыі.

NASAMS. Фота: Wikimedia Commons

NATO ператварыла Вільню ў крэпасць, абароненую сучаснай зброяй, каб абараніць лідараў Альянсу, якія сустрэнуцца на наступным тыдні ўсяго за 32 кіламетры ад мяжы з Беларуссю, саюзніцай Расеі, як піша «Радыё Свабода» са спасылкай агенцтва Reuters.

Шаснаццаць саюзнікаў NATO накіравалі агулам каля 1000 вайскоўцаў для аховы саміту 11-12 ліпеня. Многія з іх таксама надалі перадавыя сістэмы супрацьпаветранай абароны, якіх няма ў краінах Балтыі.

Так, Нямеччына разгарнула 12 ракетных установак Patriot, якія выкарыстоўваюцца для перахопу балістычных і крылатых ракет або вайсковых самалётаў. У віленскім аэрапорце былі заўважаныя 8 ракетных установак Patriot, накіраваных у бок расейскага Калінінграда, яшчэ 2 накіравалі ў бок Беларусі.

Іспанія накіравала ў Літву сістэму супрацьпаветранай абароны NASAMS, Францыя — самаходныя гаўбіцы Caesar. Таксама Францыя, Фінляндыя і Данія размяшчаюць свае вайсковыя самалёты ў Літве, Вялікая Брытанія і Францыя — сродкі барацьбы з беспілотнікамі.

Польшча і Нямеччына накіравалі ў Літву верталётныя сілы спецназу. Іншыя краіны дасылаюць меры для барацьбы з любымі патэнцыйнымі хімічнымі, біялагічнымі, радыелагічнымі і ядзернымі нападамі.

«Было б больш чым безадказна пакінуць наша неба без абароны, калі прыбываюць Байдэн і лідары 40 краін», — заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Таксама Літва ў тры разы павялічыла колькасць памежнікаў на мяжы з Беларуссю і Расеяй на летні перыяд, узмацніўшы іх афіцэрамі з Латвіі і Польшчы. Дзве краіны таксама накіравалі паліцыю для патрулявання Вільні.

«Мы рыхтуемся да розных правакацый», — заявіў начальнік памежнай службы Літвы Рустамас Любаевас. Ён дадаў, што асцерагаецца хваляў мігрантаў з Беларусі, парушэнняў мяжы або з'яўлення вайсковай тэхнікі на мяжы без тлумачэння прычын.

Да саміту Літва аднавіла памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй.

Саміт NATO пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні.

Каментары1

  • прынцэса ле.я
    08.07.2023
    звездные войны..

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць