Свет1818

«Культывуючы беларускую ідэнтычнасць, вы паказваеце, што з’яўляецеся часткай еўрапейскай сямʼі». Міністр замежных спраў Польшчы звярнуўся да беларусаў-уцекачоў

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў звярнуўся да беларусаў у Польшчы з нагоды трэцяй гадавіны фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў.

«Сотні тысяч з вас пакінулі радзіму. Вы збеглі ад рэпрэсій і бесперспектыўнасці. Для бальшыні гэтай маштабнай эміграцыі Польшча стала бяспечным прыстанішчам. У нашай краіне, вы можаце развіваць свае таленты і прадпрымальніцтва.

Мы ведаем, што многія з вас мараць аб хуткім вяртанні дадому. На жаль, спіраль гвалту не спыняецца. Вашы суайчыннікі ў краіне падвяргаюцца бязлітаснай прапагандзе.

Аднак я перакананы, што ў будучыні вольная краіна вас прыме, каб мець магчымасць поўнага і сапраўднага росквіту», — прыводзіць яго словы Польскае радыё.

Кіраўнік МЗС дадаў, што Польшча паважае імкненне беларускага грамадства захоўваць уласную нацыянальную ідэнтычнасць.

«Культывуючы беларускую ідэнтычнасць, вы паказваеце, што з’яўляецеся часткай еўрапейскай сямʼі. Польшча падтрымлівае вашы нацыянальныя надзеі і еўрапейскія памкненні», — сказаў Збігнеў Раў.

Чытайце таксама:

«Кітай павінен паслаць Лукашэнку адпаведны сігнал». У Польшчы дапускаюць закрыццё чыгуначных пераходаў з Беларуссю

Ціманоўская едзе на чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ад Польшчы

Польшча хоча адправіць на мяжу з Беларуссю яшчэ тысячу салдат

Каментары18

  • Кацап ополяченный
    10.08.2023
    Jeszcze Polska nie zginęła, kędy my zywiemy
  • Freddy
    10.08.2023
    Нет вопросов, откройте беларускую школу в Беластоке. 
  • Симпатичный
    10.08.2023
    ром, бочка варенья и корзина печения подойдёт?

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Усе навіны →
Усе навіны

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

У Беларусі ўсё ж такі забароняць Хагі Вагі. Міністр адукацыі лічыць, што гэтая цацка правакуе гвалт11

Трамп плануе сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні12

Памёр Герман Кірылаў2

Пуцін адмовіўся публічна прасіць прабачэння за падбіты азербайджанскі самалёт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог13

Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць