Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы
Аўтар «Мінскай праўды» Герман Напольскі падчас паездак у Вільню і Варшаву спрабуе трапіць у дэмакратычныя колы, а таксама завязаць адносіны з незалежнымі журналістамі ў эміграцыі, папярэджвае Беларуская асацыяцыя журналістаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/-cp0wy.jpg.webp)
Як стала вядома БАЖ, за апошнія некалькі месяцаў аўтар прапагандысцкага выдання неаднойчы наведаў Вільню і Варшаву. Ён мэтанакіравана прапануе журналістам недзяржаўных медыя ў эміграцыі сустрэчы, просіць іх пра рознага роду паслугі.
Герман — вядомы персанаж у журналісцкіх колах. На прэс-канферэнцыях (ён хадзіў практычна на ўсе, незалежна ад тэмы, у тым ліку трапляў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам) Напольскі часта прадстаўляў нікому не вядомыя еўразійскія выданні і задаваў абсурдныя пытанні.
Каментары