Свет33

Атака ХАМАСа на Ізраіль: што вядома на гэты час

Раніцай 7 кастрычніка Ізраіль трапіў пад ракетны ўдар з сектара Газа. Пасля авіяналёту баевікі групоўкі ХАМАС праніклі з Газы на тэрыторыю Ізраіля адразу ў некалькіх населеных пунктах. Яны стралялі па мірных жыхарах, бралі закладнікаў і захоплівалі вайсковую тэхніку. Ізраіль абвясціў экстранную мабілізацыю ў сувязі з нападам баевікоў і пачаў наносіць удары па Газе.

Газа пасля ўдару ізраільскай авіяцыі. Фота: Abed Rahim Khatib / Anadolu Agency via Getty Images

Армія абароны Ізраіля паведаміла, што яе вайскоўцы вядуць баі ў 22 пунктах уздоўж мяжы з сектарам Газа. «Няма такіх паселішчаў на поўдні Ізраіля, дзе не было б нашых сіл», — заявілі вайсковыя прадстаўнікі. Вядома, што сярод ізраільскіх вайскоўцаў ёсць страты, але пра дакладную колькасць загінулых не паведамляецца.

Увогуле ж колькасць загінулых ізраільцян, паводле афіцыйных звестак уладаў Ізраіля, дасягнула 250-ці, параненыя не менш за 1450 чалавек. 

Фота: Amir Levy / Getty Images

Міністэрства абароны Ізраіля заявіла, што будзе выкарыстоўваць супраць групоўкі ХАМАС цяжкую бранятэхніку.

«Наша мэта ў тым, каб усе тэрарысты былі знішчаныя, каб усе супольнасці былі вызваленыя ад тэрарыстаў», — гаварылася ў заяве.

Ізраільская авіяцыя наносіць паветраныя ўдары па сектары Газа. Пад іх патрапілі два высокія будынкі у Газе. Са слоў прадстаўнікоў сіл абароны Ізраіля, у будынках размяшчалася «вайсковая інфраструктура» ХАМАС. 

Паведамляецца, што ў сектары Газа ў выніку ўдараў ізраільскай арміі загінулі не менш за 198 чалавек, больш за 1600 чалавек атрымалі раненні.

Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў вячэрнім звароце да нацыі заявіў:

«Мы ператворым ўсе месцы ў гэтым горадзе зла, дзе хаваецца ХАМАС, у руіны. Ізраільская армія задзейнічае ўсю сваю моц. Жыхары Газы, сыходзьце адтуль неадкладна».

Увечары палесцінскія баевікі здзейснілі ракетную атаку на гарады цэнтральнай часткі Ізраіля. Яны выпусцілі ракеты па Тэль-Авіве, Бат-Яме, Рышон-ле-Цыёне і іншых населеных пунктах, паведаміла ізраільская Нацыянальная медыцынская служба.

Абстрэл пачаўся прыкладна ў 20:00 паводле мясцовага часу, ХАМАС падаў гэта як адказ на ўдар па палесцінскім 11-павярховым будынку ў цэнтры горада Газа. Усяго групоўка ХАМАС, паводле яе заявы, выпусціла па Ізраілі 150 ракет.

Пасля абстрэлу цэнтральных раёнаў Ізраіля ў суботу ўвечары параненыя прынамсі дзевяць мірных жыхароў, паведаміла газета Times of Israel са спасылкай на звесткі медыкаў.

Фота: Amir Levy / Getty Images

Кіраўніцтва ўсіх краін заходняга свету выступіла з асуджэннем ХАМАСа і падтрымкай Ізраіля. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з адмысловым зваротам.

«Мы паклапоцімся, каб грамадзяне Ізраіля атрымалі неабходную дапамогу і маглі працягваць абараняць сябе», — сказаў прэзідэнт ЗША. Падтрымка бяспекі Ізраіля, паводле яго, «з'яўляецца цвёрдай і непахіснай», і ў гэтай краіны ёсць права абараняць сябе і сваіх грамадзян перад абліччам тэрарыстычных нападаў, якія «ніколі не могуць быць апраўданыя».

У той жа час МЗС Ірана падтрымаў ХАМАС, заявіўшы, што «палесцінцы маюць права абараняць сваю зямлю ад акупацыі».

Каментары3

  • Ого
    08.10.2023
    Байдэн "паклапоціцца"! Ну, канешне! Падпіша лэнд-ліз для Ізраіля, па якім не перадасць ні патрона? Чаму "наша ніва" так піярыць левакоў і дэм партыю ЗША?
  • Прахожы
    08.10.2023
    Ого, у дадзеным выпадку НН дае інфармацыю аб падзеі. Вам жа, як вынікае з допісу, хочацца жыць не ў рэальным, а ілюзорным свеце з навінамі, прыймальнымі для вашай псіхікі.
  • ганак
    08.10.2023
    NN, напішыце як рашысцкія z прапагандысты радуюцца дзеянням тэрарыстаў з хамас.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране8

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку5

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы2

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць