«Мы запрашаем яго наведаць Газу і ацаніць маштабы разбурэнняў і разні», — сказаў Усама Хамдан.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/musk_getty231127-l0zuq.jpg.webp)
Высокапастаўлены прадстаўнік палесцінскай тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС Усама Хамдан пракаментаваў наведванне 27 лістапада амерыканскім прадпрымальнікам Іланам Маскам кібуца Кфар-Аза, які 7 кастрычніка перажыў напад тэрарыстаў, піша newsru.co.il.
«Мы запрашаем яго наведаць Газу і ацаніць маштабы разбурэнняў і разні. За 50 дзён на дамы безабаронных жыхароў сектара было скінута 40000 тон боепрыпасаў. Я заклікаю прэзідэнта ЗША Джо Байдэна перагледзець адносіны з Ізраілем і перастаць забяспечваць яго зброяй», — сказаў Хамдан, які знаходзіцца ў Бейруце.
27 лістапада заснавальнік кампаній Tesla і SpaceX, і ўладальнік сацыяльнай сеткі X (былы Twitter), разам з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху наведаў кібуц Кфар-Аза. Маск выказаў гатоўнасць садзейнічаць аднаўленню сектара Газа.
Бізнэсовец адзначыў, што неабходна нейтралізаваць тэрарыстаў, спыніць прапаганду гвалту, якая робіць з людзей забойцаў, а пасля гэтага зрабіць Газу квітнеючай. Ён сказаў, што «з радасцю б дапамог» аднаўленню Газы, у якой не будзе ХАМАС.
Чытайце таксама:
Ілан Маск: ХАМАС павінен быць знішчаны
Джо Байдэн напісаў твіт пра ХАМАС і вайну. Сусветная прэса і сацсеткі гадаюць, што ён меў на ўвазе
Каментары