Наколькі беларусы падтрымліваюць Расію ў вайне з Украінай — свежае апытанне
Адносіны беларусаў да вайны і знешняй палітыкі сталі тэмай новага апытання Chatham House (Каралеўскага інстытута міжнародных адносін).
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/ap23289404072654-2b3d5.jpg.webp)
Апытанне грамадскай думкі праводзілі з 8 да 14 лістапада 2023 года. Замест паўнавартаснага анкетавання даследчыкі арганізавалі інтэрнэт-інтэрв'ю. Выбарка была абмежаваная не толькі гарадскім насельніцтвам, але і звужана да карыстальнікаў інтэрнэту. У апытанні ўзялі ўдзел 868 рэспандэнтаў.
Падобныя апытанні праводзяцца рэгулярна з чэрвеня 2022 года. І як можна заўважыць пры параўнанні вынікаў, за апошнія паўтара года адбылася неістотная дынаміка ў стаўленні беларусаў да ваенных дзеянняў расійскіх войскаў ва Украіне.
![To what extent Belarusians support Russia in the war with Ukraine Насколько белорусы поддерживают Россию в войне с Украиной Наколькі беларусы падтрымліваюць Расію ў вайне з Украінай](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_12/5-5l5ax.jpg.webp)
Калі ў чэрвені 2022 года колькасць тых, хто ў той ці іншай ступені падтрымліваў Расію складала 33%, то ў лістападзе — 36%. Розніца ў 3 % сувымерная з заяўленай даследчыкамі хібнасцю ў 3,3%. Колькасць тых, хто адназначна не падтрымлівае ці хутчэй не падтрымлівае дзеянняў расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны за гэты час зменшылася з 43% да 38%.
У той жа час у лістападзе 2023 года адназначна Расію падтрымліваў кожны пяты беларус, а ў чэрвені 2022 года — толькі кожны сёмы. Адназначна негатыўнае стаўленне да дзеянняў расійскіх войскаў летам мінулага года выказваў кожны трэці беларус, а вось у лістападзе гэтага года толькі кожны чацвёрты.
За паўтара года вырасла і колькасць тых, хто не можа агучыць сваё меркавання.
Такім чынам, захоўваецца відавочны ўстойлівы падзел беларускага грамадства на прыхільнікаў і праціўнікаў Расіі ў вайне.
Чытайце яшчэ:
Новае апытанне паказала, колькі беларусаў падтрымлівае вайну і размяшчэнне ядзернай зброі
Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі
Каментары