Свет

Улады Ірана не далі паехаць на цырымонію ўручэння прэміі Сахарава сям'і дзяўчыны, забітай за няправільнае нашэнне хіджабу

У пятніцу ў тэгеранскім аэрапорце імя імама Хамейні маці, бацьку і брату Махсы Аміні паведамілі, што ім забаронены выезд за мяжу. У іх забралі пашпарты.

Дэманстрацыя з партрэтам Махсы Аміні ў Парыжы. 16 верасня 2023 года. Фота: Ameer Alhalbi/Getty Images

Махсу Аміні ў верасні 2022 года затрымалі супрацоўнікі паліцыі па абвінавачанні ў няправільным нашэнні хіджабу. З паліцэйскага ўчастка дзяўчыну павезлі ў лякарню, дзе праз некалькі дзён яна памерла. Сваякі Аміні лічаць, што прычынай яе смерці стала збіццё супрацоўнікамі сілавых структур.

Пасля смерці дзяўчыны па Іране пракацілася хваля пратэстаў пад лозунгам «Жанчыны, жыццё, свабода».

Прэмія Сахарава была зацверджана Еўрапарламентам у 1988 годзе і ўручаецца асобам, якія «ўнеслі выключны ўклад у барацьбу за правы чалавека па ўсім зямным шары». Яна названа ў гонар савецкага праваабаронцы і дысідэнта Андрэя Сахарава. Прэмія ўручаецца разам з сумай 50 000 еўра.

19 кастрычніка Еўрапарламент прысудзіў прэмію Сахарава за свабоду думкі Аміні і руху «Жанчыны, жыццё, свабода». Цырымонія ўзнагароджання запланавана на 13 снежня ў Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу.

Каментары

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць