Свет1313

Эстонія гатова выдаваць Украіне мужчын прызыўнога ўзросту

«Калі гэта трэба Украіне, Эстонія можа заняцца пошукам гэтага чалавека і выдачай яго Украіне», — заявіў міністр унутраных спраў Лаўры Ляэнеметс.

Лаўры Ляэнеметс. Фота: інстаграм палітыка

Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра план прызываць на вайсковую службу мужчын-украінцаў, якія знаходзяцца за мяжой. Эстонія ж неаднаразова хацела ўкласці з Украінай пагадненне аб выдачы ўцекачоў сярод мужчын мабілізацыйнага ўзросту.

«Калі гэта трэба Украіне, Эстонія можа заняцца пошукам гэтага чалавека і выдачай яго Украіне. У цэлым мы ведаем, дзе гэтыя людзі знаходзяцца, чым яны займаюцца. Большасць ходзіць на працу, мае месца жыхарства ў Эстоніі», — перадае RusERR словы міністра ўнутраных спраў Лаўры Ляэнеметса.

Хоць афіцыйнага запыту ад Украіны не паступала, МУС неаднаразова звярталася як да ўкраінскага пасла, так і да міністра ўнутраных спраў Украіны з просьбай у выпадку неабходнасці паведаміць пра ўцекачоў, якія знаходзяцца ў краіне.

У наступныя дні Ляэнеметс таксама ўнясе пісьмовую прапанову аб укладанні пагаднення паміж дзвюма краінамі. 

Каментары13

  • Абалдзець
    23.12.2023
    Ну красиво же? Гуманно, по европейски, по человечески. Это ж наши братья европейские тоже, правда?
  • Так
    23.12.2023
    Ну хаця б акопы яны могуць капаць ці абарончыя пабудовы будаваць для роднай Украіны?
    Ці гэта аматары Расеі разбегліся з Украіны хто куды, абы не абараняць сваю радзіму?
  • Нядрэнна, не?
    23.12.2023
    Тэрабарону Варшавы і Манака ў выглядзе людзей накшталт Муждабая якога, якія ўцяклі далёка і гадзяць на беларусаў, сапраўды варта выдаваць, каб паказвалі сваю сьмеласьць справай.

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Усе навіны →
Усе навіны

У самым тытулаваным доме Мінска на продаж выставілі кватэру

Вось дзе ў Мінску з'явяцца два новыя дзіцячыя садкі

Пяць чалавек загінулі пасля расійскага ўдару па Ізюме

Жанчына ледзь не трапіла пад машыну пры пераходзе дарогі. Яна глядзела ў тэлефон1

Памёр Уладзімір Шарнікаў1

У Мінску з'явілася вакансія за 20 тысяч рублёў. Што за яна?1

Былы канцлер Германіі праходзіць клінічнае лячэнне ад «эмацыянальнага выгарання»1

Рэктарка Універсітэта культуры распавяла, як «рассталася» з незадаволенымі супрацоўнікамі ўніверсітэта16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць