У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» асудзілі чыгуначніка Максіма Кронду
У судзе Маскоўскага раёна Брэста вынеслі прысуд 25-гадоваму правадніку, якога абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/replicate-prediction-3h4cw2db2j3rftclf6v2ayvvlu11-q089o.jpg.webp)
Максім Кронда. Фота: Укантакце (архіўная копія)
Гаворка пра 25-гадовага Максіма Кронду. Калі верыць ягоным сацсеткам, родам ён з Пружанскага раёна. Пасля школы адвучыўся ў Брэсцкім дзяржаўным каледжы транспарта і сэрвісу. Працаваў правадніком вагонаў на брэсцкім вагонным участку чыгункі.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Максім пакінуў паведамленне з абразлівым выказваннем у адрас Лукашэнкі. Суддзя Марына Скалковіч прысудзіла яму год калоніі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Каментары