Грамадства11

Чэшскія ўлады больш не будуць патрабаваць апастыль дакументаў у беларусаў. Але не ва ўсіх

Чэшскія ўлады не будуць патрабаваць апастылізацыю дакументаў у беларусаў, паведаміла прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у Чэхіі Крысціна Шыянок. Але тычыцца гэта будзе толькі тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Крысціна Шыянок падкрэслівае, што чэшскі бок такім чынам зрэагаваў на просьбы Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы, якія ягоныя прадстаўнікі «цягам года скіроўвалі ў МЗС, МУС, Мінюст».

«Шаноўныя беларусы і беларускі Чэхіі! Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з РБ было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.

Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь», — з’явілася адпаведнае паведамленне на старонцы ў Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ў фэйсбуку.

Пры гэтым у паведамленні звяртаецца ўвага на тое, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах.

Каментары1

  • Антон
    18.01.2024
    Спадарыня Шыянок, інфармацыя не зусім дакладная. Нарматыунага акту на гэты конт няма. Кожная установа разглядае гэта пытанне асобна і выносіць рашэнне па сваяму разуменню. Напрыклад 10 адсоткаў Матрык( аналаг ЗАГС) шлі беларусам на сустрач і рабілі вяселлі але пераважная большасць хацела Апасуіль. Тоеж і з прадпрымальніцкай ліцэнзіяй, дазволам на зброю, дазвол на працу ў ТАХІ і г.д. 

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

У ПВТ з'явілася 48 новых рэзідэнтаў, 15 — з замежным капіталам3

Сілавікі затрымалі не толькі брата палітычнага эмігранта з Гомеля, але і яго бацьку1

Падлетку са Жлобіна далі хатнюю хімію за тое, што сарваў дзяржаўны сцяг2

Азербайджан спыніў у краіне дзейнасць «Рассупрацоўніцтва»9

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара9

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць