«На высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі». Фонд «Байсол» перажыў кібератаку
Пра тое, што атака была нечуванай дагэтуль моцы, але яе ўсё ж такі ўдалося адбіць, паведаміў у фэйсбуку кіраўнік фонда «Байсол» Андрэй Стрыжак.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/421458638_7392033260848848_7851898213379581497_n-qjt41.jpg.webp)
«Сёння з раніцы мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка атакі была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся. Але, атака была паспяхова адбітая.
Доступ да сайта можа быць часткова абцяжараны і недаступны з некаторых рэгіёнаў, але гэта выключна для вашай бяспекі. Сайт, плацежная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных пад аховай і знаходзяцца ў працоўным стане», — паведаміў Стрыжак.
Каментары